Намеснік міністра камерцыі КНР "з надзеяй глядзіць" на перспектывы гандлёва-эканамічных кансультацый паміж КНР і ЗША
  2019-03-09 19:54:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік міністра камерцыі КНР Ван Шоўвэнь у суботу заявіў, што ён "з надзеяй глядзіць" на перспектывы гандлёва-эканамічных кансультацый паміж КНР і ЗША.

"Каманды абодвух бакоў прыкладаюць усе намаганні для ажыццяўлення кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзяржаў Кітая і ЗША", - заявіў Ван Шоўвэнь на прэс-канферэнцыі ў рамках штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.

Як паведаміў Ван Шоўвэнь, які таксама з'яўляецца намеснікам прадстаўніка КНР на міжнародных гандлёвых перамовах, Кітай і ЗША за больш чым тры месяцы правялі тры раўнда кансультацый.

Заключэнне Кітаем і Злучанымі Штатамі ўзаемавыгаднага і ўзаемавыйгрышнага пагаднення адпавядае інтарэсам абедзвюх краін і чаканням міжнароднай супольнасці, сказаў Ван Шоўвэнь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040