Закон КНР аб замежных інвестыцыях абароніць знешнюю адкрытасць Кітая
  2019-03-09 20:31:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Еўрапейскі «Аэробус» адкрыў у кітайскім горадзе Шэньчжэнь інавацыйны цэнтр з мэтай аб'яднання намаганняў з мясцовымі партнёрамі для стварэння вядучай у свеце кропкі доступу інавацый. Гэта першы інавацыйны цэнтр еўрапейскага аэракасмічнага гіганта ў Азіі. Новы цэнтр паставіў мэтай даследаваць і ўкараняць жыццяздольнасць новаўвядзенняў у авіяцыі. Яго місія заключаецца ў выкарыстанні мясцовых пераваг, уключаючы вопыт кваліфікаваных кадраў, працу розных прадпрыемстваў.

Як вядома, у 2018 годзе міжнародныя інвестыцыі ў глабальным маштабе знізіліся на 19%, аднак капітал, які інвесціруецца ў Кітай, нечакана павялічыўся на 3%. Паводле даных, апублікаваных Міністэрствам камерцыі КНР, у студзені 2019 года замежны капітал Кітая вырас на 4,8% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, пры гэтым інвестыцыі ЗША і Галандыі выраслі на 124,6% і 95,6% адпаведна.

У цяперашні час у рамках двух сесій ідзе разгляд праекта Закона аб замежных інвестыцыях. У краіне ўпэўнены, што гэты закон будзе спрыяць прыцягненню большай колькасці інвестараў, абароне законных правоў і інтарэсаў, а таксама стварэнню больш спрыяльнага бізнэс-асяроддзя.

Кітай пры распрацоўцы законапраекта ўкараняе адкрытасць і празрыстасць у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі.Напрыклад, у ходзе распрацоўкі гэтага законапраекта ўлічваліся не толькі меркаванні і прапановы ўрадавых чыноўнікаў, але і навуковай супольнасці, прадстаўнікоў НДІ і дэпутатаў УСНП, прадстаўнікоў замежных гандлёвых палат і замежных прадпрыемстваў у Кітаі. Законапраект звяртае ўвагу на правілы і практыку міжнароднага гандлю. Дакумент будзе перададзены на канчатковы разгляд УСНП пасля двух абмеркаванняў і ўзгадненняў ПК УСНП у адпаведнасці з усімі неабходнымі працэдурамі.

Праект закона аб замежных інвестыцыях складаецца з шасці кіраўніцтваў, у тым ліку агульных правілаў, заахвочвання інвестыцый, абароны, кіравання імі, юрыдычнай адказнасці і дадатковых нарматыўных актаў. Нягледзячы на тое, што ў агульным законапраекце ўсяго 41 артыкул, ён цалкам дэманструе ўпэўненасць Кітая ў далейшым пашырэнні знешняй адкрытасці. Законапраект прадугледжвае, што Кітай увядзе палітыку нацыянальнага рэжыму ў адносінах да замежных інвестыцый да іх доступу ў Кітай і прытрымліваецца прынцыпу кіравання негатыў-лістом замежных інвестыцый. Дзяржаўная палітыка па падтрымцы прадпрыемстваў будзе аднолькава распаўсюджвацца і на прадпрыемствы з замежным капіталам. Праграма дзяржзаказу КНР дазволіць вырабляць закупку тавараў, вырабленых на прадпрыемствах з удзелам замежных інвестыцый, на роўных умовах з айчыннымі.

Апрача таго, у законапраекце дакладна прапісана, што ўрадавыя органы і дзяржслужачыя не маюць права на прымус замежных прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць у Кітаі, да перадачы тэхналогій.

На думку аналітыкаў, мэта распрацоўкі закона КНР аб замежных інвестыцыях заключаецца ў тым, каб стварыць асноўныя правілы для забеспячэння доступу, развіцця, абароны і кіравання замежнымі інвестыцыямі ў краіне. Ствараецца адкрытая, празрыстая і раўнапраўная атмасфера развіцця прадпрыемстваў з замежнымі ўліваннямі. Варта адзначыць, што адзін з артыкулаў законапраекта выразна вызначае ўвядзенне бяспечнага разгляду тых інвестыцыйных сродкаў, якія нясуць патэнцыяльную пагрозу дзяржаўнай бяспецы Кітая. Дарэчы, гэты артыкул не супярэчыць агульным правілам, прынятым у розных краінах, напрыклад, у ЗША або краінах ЕС. На XIX з'ездзе КПК вылучана прапанова аб раўнапраўным становішчы ўсіх зарэгістраваных на тэрыторыі краіны прадпрыемстваў. Чакаецца, што праект Закона аб замежных інвестыцыях будзе прыняты на гэтай сесіі УСНП, і заменіць ранейшыя правілы аб замежных інвестыцыях.

Прыняцце гэтага закона азначае, што Кітай надае больш пільную ўвагу ўсталяванню і захаванню правілаў на шляху пашырэння адкрытасці. У Кітаі назіраецца палітычная і сацыяльная стабільнасць. На думку экспертаў, закон аб замежных інвестыцыях паўплывае на стабільнае і хуткае развіццё замежных прадпрыемстваў, а таксама паскорыць станаўленне новага этапу якаснага ўдасканалення эканомікі і павялічыць ўзровень адкрытасці краіны. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040