Кітайскія кіраўнікі падкрэслілі важнасць рэформаў, заканадаўства і ліквідацыі беднасці
  2019-03-10 16:03:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія кіраўнікі ў суботу на штогадовай сесіі УСНП падкрэслілі важнасць рэформаў, заканадаўчай работы і ліквідацыі беднасці.

Члены Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Лі Кэцян, Лі Чжаньшу і Чжаа Лэцзі выказаліся пра гэта падчас удзелу ў дыскусіях дэпутатаў УСНП. Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў паглыбіць палітыку рэформаў і адкрытасці, палепшыць камерцыйнае асяроддзе, раскрыць жыццяздольнасць дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, а таксама ўмацаваць рэальны сектар эканомікі, каб забяспечыць стабільнае і здаровае развіццё народнай гаспадаркі.

Старшыня Пастаяннага камітэта УСНП Лі Чжаньшу заклікаў удасканальваць заканадаўчую працу ў мэтах ажыццяўлення высакаякаснага развіцця краіны. Ён падкрэсліў, што заканатворчая дзейнасць павінна ўносіць яшчэ большы ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і садзейнічаць дасягненню галоўных мэтаў рэформаў.

Сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі адзначыў, што дысцыплінарным і наглядным органам неабходна зрабіць больш жорсткай барацьбу з карупцыяй і непрыстойнымі дзеяннямі ў рабоце па ліквідацыі беднасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040