Кітай выступае супраць ачарнення рэлігійнай палітыкі краіны
  2019-03-10 16:04:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган 9 сакавіка заявіў, што выступленне амбасадара ЗША па асобых даручэннях па пытаннях міжнароднай свабоды веравызнанняў Сэма Браўнбэка перад замежнымі журналістамі ў Сянгане з'яўляецца зламысным абвінавачваннем, паклёпам на рэлігійную палітыку Кітая і свабоду веравызнанняў у краіне. У той жа дзень Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган зрабіла сур'ёзнае прадстаўленне генеральнаму консульству ЗША ў Сянгане, выказаўшы моцную незадаволенасць і рашучы пратэст.

Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган падкрэсліла, што Канстытуцыя і законы Кітая абараняюць свабоду рэлігійных перакананняў і правы сваіх грамадзян, кітайскі ўрад здейсніў вялікую працу для абароны законных правоў паслядоўнікаў рэлігійных вучэнняў. Усе народнасці розных рэгіёнаў Кітая карыстаюцца поўнай свабодай веравызнання ў адпаведнасці з законам. Гэты факт не трывае адмаўлення і скажэнняў.

Упраўленне спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган указала, што афіцыйныя асобы ЗША ігнаруюць факты, перакручваюць ісціну і маюць варожыя намеры. Упраўленне заклікала ЗША строга выконваць асноўныя нормы міжнароднага права і прынцыпы міжнародных адносін, паважаць факты, спыніць інсінуацыі ў дачыненні да рэлігійнай палітыкі Кітая і свабоды веравызнанняў, а таксама не выкарыстоўваць рэлігійныя пытанні для ўмяшалініцтва ва ўнутраныя справы краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040