Кітай і ЗША абмеркавалі пытанні аб абменных курсах і дасягнулі кансенсусу па многіх ключавых і важных пытаннях падчас апошняга раўнда гандлёва-эканамічных перамоваў, заявіў у нядзелю кіраўнік Цэнтральнага банка Кітая. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з павагай аўтаноміі манетарных адміністрацый адзін аднаго ў вызначэнні манетарнай палітыкі. Пра гэта сказаў дырэктар Народнага банка Кітая І Ган на прэс-канферэнцыі ў рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання. Былі абмеркаваны пытанні аб узаемным выкананні рынкавага механізму абменнага курсу, выкананні абавязацельстваў, узятых на папярэдніх самітах G20, такіх як адмова ад канкурэнтнага абясцэньвання, адмова ад выкарыстання валютных курсаў для мэтаў канкурэнцыі і падтрыманне цесных кантактаў на валютных рынках, сказаў ён. Бакі таксама абмеркавалі пытанне аб тым, што абодва бакі павінны ўзяць на сябе абавязацельства раскрываць даныя ў адпаведнасці са стандартам празрыстасці статыстыкі Міжнароднага валютнага фонду, адзначыў І Ган. Ён падкрэсліў, што Кітай ніколі не будзе выкарыстоўваць абменныя курсы ў мэтах канкурэнцыі, а таксама не будзе ўжываць іх для павелічэння экспарту або ў якасці інструментаў для гандлёвых спрэчак. Разам з бесперапынным удасканаленнем кітайскай сацыялістычнай рынкавай эканомікі, рынак займае ўсё большую долю ў механізме фарміравання абменнага курсу, сказаў І Ган, дадаўшы, што абменныя курсы Кітая становяцца ўсё больш арыентаванымі на рынак. -0-