Сі Цзіньпін высока ацаніў намаганні прадпрымальнікаў правінцыі Фуцзянь, падкрэсліўшы, што рэальны сектар эканомікі патрабуе рэальнай падтрымкі і ўвагі
  2019-03-11 09:57:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 сакавіка падчас дыскусіі з дэпутатамі ад правінцыі Фуцзянь у рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання старшыня КНР Сі Цзіньпін высока ацаніў меркаванні прадпрымальнікаў. Маецца на ўвазе гутарка з дэпутатам УСНП Дзін Шычжунам, гендырэктарам Anta – трэцяй у свеце па рынкавым кошце кітайскай кампаніі па вытворчасці спартыўных тавараў.

Дзін Шычжун распавёў кіраўніку дзяржавы, што прыватныя прадпрыемствы правінцыі Фуцзянь цвёрда прытрымліваюцца прынцыпу дзейнасці ў рэальным сектарам эканомікі. Яны прыкладаюць намаганні для інавацыйнага развіцця. Паводле яго слоў, у 2001 годзе гадавы даход Anta складаў менш за 300 млн. юаняў, а у 2018-м – пераваліў за 24 млрд. юаняў.

Фуцзянь – кітайская правінцыя, якая адной з першых стала на шлях рэформаў і адкрытасці. Тут найбольшая колькасць прыватных прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, якія дзейнічаюць у рэальным сектары эканомікі. Сі Цзіньпін заявіў на сустрэчы з прадпрымальнікамі, што неабходна фарміраваць спрыяльнае асяроддзе для інавацыйнага развіцця і падтрымкі прадпрыемстваў, у прасоўванні інавацый і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў грамадстве з тым, каб бесперапынна нарошчваць уплывовасць і канкурэнтаздольнасць Кітая на міжнароднай арэне. Ён паказаў, што неабходна прадаставіць ільготныя ўмовы малым і сярэднім прадпрыемствам і маладым прыватным прадпрымальнікам. Неабходна рэалізоўваць і ўдасканальваць розныя палітычныя меры па заахвочванні прыватнага сектара эканомікі краіны, фарміраваць спрыяльнае асяроддзе для развіцця прадпрыемстваў усіх відаў уласнасці, дзейнасць якіх характарызавалася б справядлівасцю, празрыстасцю і законнасцю.

У абмеркаваннях з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Фуцзянь Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна шукаць новыя магчымасці для больш эфектыўнага інтэграцыйнага развіцця двух берагоў Тайваньскага праліва. Абодва бакі праліва павінны прыкладаць актыўныя намаганні для бесперашкоднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы базавага інфраструктурнага развіцця, абмену энергіяй і рэсурсамі, сумеснага выкарыстання галіновых стандартаў і г.д. Фуцзянь павінна стаць «першым домам» для тайваньскіх суайчыннікаў і прадпрымальнікаў, якія прыбылі ў кантынентальны Кітай для пражывання і вядзення бізнесу.

Сі Цзіньпін заявіў, што неабходна прыкласці ўсе намаганні для паглыблення інтэграцыйнага развіцця абодвух берагоў праліва і ўмацавання падмурка мірнага аб'яднання і ўзаемадзеяння. Ён зноў падкрэсліў, што будзе і далей адыгрываць вядучую ролю ў гэтым працэсе, актыўна дзяліцца магчымасцямі развіцця з тайваньскімі суайчыннікамі. 10 сакавіка Сі Цзіньпін зноў адзначыў моманты, якія змогуць прынесці тайваньскім суайчыннікам карысць і дапамогуць ім прыняць удзел у развіцці мацерыковага Кітая. Ён заклікаў больш актыўна ажыццяўляць абвешчаныя раней ільготныя меры для прыцягнення тайваньскіх суайчыннікаў. Гаворка, у першую чаргу, аб ільготах, якія прынясуць тайваньскім суайчыннікам новыя магчымасці для пражывання і прадпрымальніцкай дзейнасці ў кантынентальным Кітаі, а таксама пра перспектывы ў шырокім сэнсе.

Сі Цзіньпін таксама ўказаў, што неабходна паскорыць тэмпы развіцця старых рэвалюцыйных раёнаў, каб мясцовае насельніцтва змагло карыстацца пладамі рэформаў і развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040