Кіраўнік ААН выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем самалёта ў Эфіопіі
  2019-03-11 09:59:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш быў засмучаны, атрымаўшы паведамленне пра крушэнне самалёта паблізу Адыс-Абебы. Пра гэта заявіў яго прадстаўнік.

"Генеральны сакратар быў глыбока засмучаны ў сувязі з паведамленнем аб трагічнай гібелі людзей у крушэнні самалёта", -- заявіў афіцыйны прадстаўнік кіраўніка арганізацыі Стэфан Дзюжарык. "Ён выказаў спачуванні сем'ям і родным загінуўшых, а таксама ўраду і народу Эфіопіі", -- гаворыцца ў заяве.

Ён дадаў, што ААН падтрымлівае сувязь з эфіопскімі ўладамі для ўдакладнення дэталяў, звязаных з супрацоўнікамі арганізацыі, якія загінулі ў гэтай трагедыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040