МЗС КНР пракаментаваў сітуацыю з крушэннем пасажырскага самалёта авіякампаніі Ethiopian Airlines
  2019-03-11 11:29:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння адказаў на пытанне пра крушэнне пасажырскага самалёта авіякампаніі Ethiopian Airlines.

Адзін з журналістаў задаў пытанне: паводле паведамленняў, 10 сакавіка пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт авіякампаніі Ethiopian Airlines са 157 чалавекамі на борце, усе яны, уключаючы 8 грамадзян Кітая, загінулі. Ці можаце Вы паведаміць што-небудзь з гэтай нагоды?

Лу Кан адказаў, што, паводле інфармацыі авіякампаніі Ethiopian Airlines, 10 сакавіка ў першай палове дня па мясцовым часе пасажырскі самалёт дадзенай авіякампаніі, які накіроўваўся ў сталіцу Кеніі Найробі, пацярпеў крушэнне неўзабаве пасля вылету са сталіцы Эфіопіі Адыс-Абебы. 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажа, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.

Па словах Лу Кана, даведаўшыся пра авіякатастрофу, МЗС КНР неадкладна даў указанне кітайскай амбасадзе ў Эфіопіі задзейнічаць механізм экстранага рэагавання, тэрмінова звязацца з эфіопскім урадам і авіякампаніяй Ethiopian Airlines, каб праясніць сітуацыю. Па ўдакладненых даных, на борце пацярпелага лайнера знаходзіліся 8 грамадзян КНР, у тым ліку 1 жыхар САР Сянган. Кітайскі бок выказвае глыбокі смутак па загінуўшых і шчырыя спачуванні іх сем'ям, сказаў кітайскі дыпламат.

Як адзначыў Лу Кан, Кітай спадзяецца, што эфіопскі бок як мага хутчэй усталюе прычыну крушэння, будзе своечасова інфармаваць кітайскі бок аб ходзе расследавання, належным чынам уладзіць справы, звязаныя з катастрофай. МЗС КНР і кітайскае пасольства ў Эфіопіі працягнуць пільна сачыць за развіццём падзей, аказваць усялякае садзейнічанне сем'ям загінуўшых кітайскіх грамадзян.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040