Па стане на снежань 2018 году колькасьць карыстальнікаў анлайн-сэрвісаў арэнды аўтамабіляў дасягнула ў Кітаі 330 млн чалавек, што на 15,1 прац. больш за аналагічны паказчыка 2017 года. Пра гэта гаворыцца ў статыстычнай справаздачы аб развіцці Інтэрнэту.
Паводле справаздачы, апублікаванай Інфармацыйным інтэрнэт-цэнтрам Кітая, у краіне назіраецца ўстойлівы рост у сектары анлайн-паслуг па арэндзе аўтамабіляў. Па стане на кастрычнік 2018 года ўжо больш за 100 кампаній атрымалі дазвол на запуск анлайн-платформаў арэнды аўтамабіляў у шэрагу кітайскіх гарадоў.
Справаздача сведчыць аб пастаянным павелічэнні долі аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, якія часткова ці цалкам электрыфікаваныя, пры скарачэнні долі традыцыйных аўто.
Акрамя гэтага, як вынікае са справаздачы, прыкладаюцца намаганні для лепшага рэгулявання працы анлайн-сэрвісаў і больш эфектыўнай абароны законных правоў і інтарэсаў пасажыраў, у першую чаргу іх бяспекі.