Кітай палепшыць навукова-даследчае асяроддзе з мэтай стварэння дзяржавы інавацыйнага тыпу
  2019-03-11 16:31:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер папоўніць недахоп фундаментальных даследаванняў, палепшыць навукова-даследчае асяроддзе і будаваць дзяржаву інавацыйнага тыпу. Пра гэта 11 сакавіка заявіў міністр навукі і тэхнікі КНР Ван Чжыган на прэс-канферэнцыі ў рамках чарговай сесіі УСНП 13-га склікання.

Да 2020 года Кітай увойдзе ў пералік краін інавацыйнага тыпу, да 2035 года – у першыя шэрагі інавацыйных краін свету, а да 2050 года стане вядучай сусветнай дзяржавай навукова-тэхнічных інавацый.

Летась Кітай дамогся немалых поспехаў у такіх галінах, як інвестыцыі ў навуковыя даследаванні і распрацоўкі, павялічылася колькасць публікацый, патэнтаў, працягвалася будаўніцтва зоны асваення высокіх тэхналогій. Комплексны інавацыйны патэнцыял краіны быў на 17-м месцы ў свеце, а ўклад у навукова-тэхнічны прагрэс перавысіў 58%. Паводле прагнозаў, у бліжэйшыя гады вышэйзгаданыя паказчыкі працягнуць расці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040