ККСРМГ гатовы актывізаваць удзел малых і сярэдніх прадпрыемстваў у будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху»
  2019-03-11 16:33:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі камітэт садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю гатовы яшчэ больш актывізаваць сувязі паміж айчыннымі і замежнымі сярэднімі і малымі прадпрыемствамі краін-удзельніц ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Аб гэтым 7 сакавіка заявіў член УК НПКСК, кіраўнік ККСРМГ Гаа Янь.

Па словах Гаа Янь, як айчынныя, так і замежныя прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу выказалі жаданне далучыцца да ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», аднак да рэальных крокаў справа пакуль не дайшла. На дадзены момант ККСРМГ і гандлёва-прамысловыя кругі краін «Аднаго пояса і аднаго шляху» ужо стварылі больш за 360 двухбаковых і шматбаковых механізмаў для ўмацавання гандлёва-прамысловага супрацоўніцтва, спадзеючыся, што гэтыя механізмы прынясуць карысць прадпрыемствам і адкрыюць ім шырокія магчымасці фігураваць у міжнароднай канкурэнтнай барацьбе і супрацоўніцтве.

Гаа Янь дадала, што, абапіраючыся на механізмы папярэджання гандлёвых спрэчак, прадстаўніцтва за мяжой, прафесіяналаў і органы, якія прадстаўляюць юрыдычныя паслугі, ККСРМГ распрацуе больш мер, накіраваных на прадухіленне рызык, рэагаванне на гандлёва-эканамічныя спрэчкі і г.д., каб стварыць платформу, якая забяспечвае бізнэс-дзейнасць прадпрыемстваў гэтага тыпу на міжнароднай арэне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040