Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграмы са спачуваннямі прэзідэнтам Эфіопіі і Кеніі ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта Ethiopian Airlines
  2019-03-12 09:48:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў тэлеграмы са спачуваннямі прэзідэнтам Эфіопіі і Кеніі ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта авіякампаніі Ethiopian Airlines, які прывёў да вялікіх чалавечых ахвяр.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ён вельмі ўзрушаны сумнай навіной аб крушэнні пасажырскага самалёта. Ад імя ўрада і народа Кітая і сябе асабіста ён выказаў глыбокі смутак па загінуўшых і сардэчныя спачуванні іх родным. Старшыня КНР выказаў упэўненасць, што ўрад Эфіопіі зможа справіцца з наступствамі катастрофы, адзначыўшы, што Кітай акажа неабходную падтрымку.

У той жа дзень прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян накіраваў прэм'ер-міністру Эфіопіі Абію Ахмеду тэлеграму са спачуваннямі, выказаўшы смутак па загінуўшых і спачуванне родным ахвяр. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040