Кіраўнік Міністэрства экалагічнага асяроддзя: неабходна рашуча змагацца за чыстае паветра
  2019-03-12 10:16:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 сакавіка ў Пекіне кіраўнік Міністэрства экалагічнага асяроддзя Лі Ганьцзе заявіў, што міністэрства рашуча прыме практычныя меры для паляпшэння экалогіі.

Лі Ганьцзе адзначыў, што ўжо распрацаваны праект па барацьбе за «сінь неба», у асноўным сфарміравана структура кіравання дзейнасцю ў галіне навакольнага асяроддзя. Паспяхова праводзіцца тэхнічная рэканструкцыя энергаблокаў для дасягнення звышнізкіх узроўняў выкідаў у цеплавой электраэнергетыцы. У 2018 г. колькасць дзён з добрай якасцю паветра ў 338 гарадах акруговага значэння склала 79,3%, пры гэтым ўтрыманне часціц PM2,5 у паветры знізілася на 9,3%. У рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй канцэнтрацыя цвёрдых часціц PM2,5 у паветры скарацілася ў параўнанні з 2017 годам на 11,8%.

Лі Ганьцзе адзначыў, што ўжо распрацаваны план дзеянняў, дарожная карта, графік і канкрэтныя задачы. Ключавы момант -- іх рэалізацыя, каб утрыманне часціц PM2,5 у паветры прыкметна знізілася, колькасць дзён з моцным забруджваннем відавочна скарацілася. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040