У Кітаі павысяць якасць і эфектыўнасць разгляду правоў на інтэлектуальную ўласнасць
  2019-03-12 11:06:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі прыкладуць больш намаганняў для павышэння якасці і эфектыўнасці разгляду правоў на інтэлектуальную ўласнасць. Пра гэта 11 сакавіка заявіў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення КНР па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці Шэнь Чан'юй на прэс-канферэнцыі 2-й сесіі УСНП 13-га склікання. Паводле яго слоў, у Кітаі плануюць скараціць тэрмін разгляду заяўкі аб таварнай марцы да 4 месяцаў на працягу наступных пяці гадоў. Гэта будзе адпавядаць лепшым паказчыкам краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, а тэрмін разгляду заяўкі на атрыманне патэнта на вынаходніцтва будзе скарочаны, у тым ліку тэрмін разгляду заяўкі на атрыманне патэнта на вынаходніцтва высокай каштоўнасці -- на палову і больш , што стане самым высокім паказчыкам у свеце.

Па словах чыноўніка, летась у Кітаі быў прыняты шэраг мер для павышэння якасці і эфектыўнасці разгляду правоў на інтэлектуальную ўласнасць, дзякуючы чаму да канца года тэрмін разгляду заяўкі на таварную марку быў скарочаны да 6 месяцаў, а тэрмін разгляду заяўкі на атрыманне патэнта на вынаходніцтва высокай каштоўнасці скарочаны на 10%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040