Медыякарпарацыя Кітая імкнецца стаць вядучай медыя-платформай новага тыпу
  2019-03-13 09:33:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне праходзяць чарговыя сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая. Сёлета Медыякарпарацыя Кітая пры асвятленні сесій прытрымліваецца прынцыпу справядлівасці і актывізацыі інавацыйнай ініцыятывы. Каб яшчэ больш аб'ектыўна і ў рэжыме рэальнага часу асвятляць курс і палітыку ЦК КПК, а таксама меркаванні і розныя прапановы дэпутатаў УСНП і членаў УК НПКСК, Медыякарпарацыя Кітая імкнецца эфектыўна выкарыстоўваць найноўшыя тэхналогіі. Магчымасць трансляцыі відэасігналу звышвысокага вырашэння прадэманстравала новы прарыў дзяржаўнай медыяплатформы ў выкарыстанні тэхналогіі 5G і здольнасць прымянення новых тэхналогій у тэлетрансляцыі.

Падчас прамых трансляцый з прэс-канферэнцый сесій выкарыстоўвалася відэа са звышвысокім вырашэннем 4K на базе тэхналогіі 5G. Таксама з выкарыстаннем гэтай тэхналогіі праграмы Медыякарпарацыі на тэлеканале звышвысокай выразнасці ў фармаце 4К могуць глядзець у Доме народных сходаў, прэс-цэнтры, а таксама ў месцах знаходжання дэпутатаў УСНП і членаў УК НПКСК. Фарматам сувязі пятага пакалення ахоплены раён плошчы Цяньаньмэнь і іншыя зоны. З дапамогай фармату 5G "карцінка" перадаецца як віртуальная рэальнасць з вырашэннем 4K. Выкарыстанне найноўшых тэхналогій дазволіла Медыякарпарацыі Кітая прасоўваць вяшчанне на аснове інтэграцыі падпарадкаваных ёй вядучых СМІ.

У канцы 2018 года Медыякарпарацыя Кітая вырашыла стварыць першую ў краіне нацыянальную 5G-платформу новых медыя. У стварэнні платформы прынялі ўдзел кампаніі China Mobile, China Telecom, China Unicom і Huawei. Зараз ужо завершаны этап тэсціравання і падрыхтоўка платформы да функцыянавання. У будучыні платформа будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы і тэсціраванні 5G-дадаткаў для перадачы відэасігналу звышвысокай выразнасці 4K, вытворчасці кантэнту віртуальнай рэальнасці 4K, мабільная 4K-праекцыі на аснове фармату 5G. Склалася структура канвергентных СМІ ў форме «4К+5G+AI», што дапаможа ў стварэнні брэнда вядучай карпарацыі новага тыпу, якая валодае аўтарытэтам па многіх пазіцыях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040