Кіраўнік Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР Ван Цзюнь у аўторак у Доме народных сходаў падчас інтэрв'ю СМІ адзначыў, што меры па скарачэнні асабістага падаходнага падатку ахопяць увесь пласт насельніцтва, што жыве на зарплату. У прыватнасці, каля 80 млн чалавек будуць цалкам вызваленыя ад выплаты гэтага падатку, памер падатку для парадку 65 млн чалавек будзе зніжаны на больш чым 70 працэнтаў.
Дзякуючы рэформе ў сферы падаткаабкладання з кастрычніка мінулага года па студзень гэтага года агульны аб'ём выплачанага асабістага падаходнага падатку ў Кітаі скараціўся на амаль 200 млрд юаняў.
Згодна з дакладам аб працы ўрада, зачытаным прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам на адкрыцці 2-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання 5 сакавіка, кітайскі ўрад плануе скараціць падаткі на 2 трлн юаняў у гэтым годзе.