Дэлегаты "двух сесій" абмеркавалі план развіцця рэгіёна " вялікага заліва"
  2019-03-13 10:56:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Апублікаваны ўладамі Кітая ў лютым план развіцця рэгіёну "вялікага заліва" выклікаў гарачыя абмеркавання падчас "двух сесій" у Пекіне. Задача-ператварыць Гуандун, Сянган і Аамэнь у адзіны гарадскі кластар міжнароднага ўзроўню і ўзор высакаякаснага развіцця. У першую чаргу, цэнтральныя Міністэрства сканцэнтруюцца на распрацоўцы канкрэтнай палітыкі і мер, каб умацаваць вертыкальную сувязь з мясцовымі ўладамі і забяспечыць іх каардынацыю паміж сабой. Асобным пунктам стаіць важнасць заахвочвання сянганскіх і аамэньскіх маладых людзей да вядзення бізнесу і працы ў Гуандуне.

Кітай актывізуе развіццё інфраструктурнай узаемазвязанасці, каб забяспечыць надзейную падтрымку сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну. На парадку дня-стварэнне сучаснай комплекснай транспартнай сістэмы, удасканаленне і мадэрнізацыя інфармацыйнай інфраструктуры, развіццё сістэмы абароны энергетычнай бяспекі. Паскараецца фарміраванне пляцовак для супрацоўніцтва паміж правінцыяй і двума адмысловымі адміністрацыйнымі раёнамі.

Функцыі зоны супрацоўніцтва Шэньчжэня і Сянгана ў сферы перадавых паслуг у шэньчжэньскім раёне Цяньхай пашыраюцца, а зона свабоднага гандлю ў раёне Наньша горада Гуанчжоу ператвараецца ў дэманстрацыйную зону для ўсебаковага супрацоўніцтва паміж трыма суб'ектамі КНР. Намаганні таксама ўключаюць прасоўванне дэманстрацыйных функцый зоны свабоднага гандлю ў раёне Хэнцінь горада Чжухай для паглыбленага супрацоўніцтва паміж часткамі "вялікага заліва". План развіцця рэгіёну накіраваны на выкарыстанне ў поўнай меры эксперыментальных і дэманстрацыйных функцый раёнаў Наньша і Цяньхай у паглыбленні рэформаў, пашырэнні маштабаў адкрытасці і ўмацаванні супрацоўніцтва.

Кітай плануе ператварыць рэгіён "вялікага заліва" Гуандун-Сянган-Аамэнь у Міжнародны інавацыйны і тэхналагічны цэнтр, рэалізацыю чаго забяспечаць фінансавыя інавацыі. Сянган, як Міжнародны фінансавы цэнтр, адыграе сваю ролю.

Усебакова і выразна ідучы курсам "адна дзяржава-два лады", "Сянган кіруецца санганцамі" і "Аамэнь кіруецца аамэньцамі" ва ўмовах высокай ступені аўтаноміі, будуць у поўнай меры выкарыстаны комплексныя перавагі Гуандуна і асаблівых адміністрацыйных раёнаў для стварэння міжнароднага першакласнага рэгіёну і гарадскога кластара сусветнага класа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040