Падчас штогадовых «двух сесій» сёлета Медыякарпарацыя Кітая прадставіла тэлепраграмы са звышвысокім раздзяленнем 4K на базе тэхналогіі 5G, што атрымала высокую ацэнку дэпутатаў УСНП і членаў УК НПКСК.
Сёлета падчас «двух сесій» Медыякарпарацыя Кітая ўстанавіла ў Доме народных сходаў у Пекіне стэнд канвергентных СМІ. На звышвялікім экране на аснове тэхналогій 5G + 4K прадстаўлены праграмы самых розных жанраў і сюжэтаў, якія дазваляюць дэпутатам УСНП і членам УК НПКСК пазнаёміцца з новымі тэхналогіямі ў сферы СМІ.
Член УК ПНКСК, намеснік старшыні Рэвалюцыйнага камітэта Гаміньдана ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне, намеснік старшыні Рэвалюцыйнага камітэта Гаміньдана ў горадзе Гуйлінь спадарыня Оў Цзе сказала нашаму карэспандэнту, што яе ўвагу неаднаразова прыцягвалі цудоўныя кадры высокай якасці на вялікім экране, яна нават некалькі разоў падыходзіла паглядзець перадачы.
«Мы глядзелі перадачы на гэтым экране некалькі дзён таму, і сёння зноў прыйшлі паглядзець. Малюнак вельмі добрай якасці. Таму мы зноў прыйшлі сюды паглядзець. Цяпер нас цікавіць пытанне, калі карцінка такой якасці будзе даступная па ўсёй краіне, і калі гэтыя новыя тэхналогіі ўвойдуць у жыццё шырокіх мас ».
Члены УК НПКСК разглядаюць дэманстрацыю тэхналогій 5G і 4K на месцы правядзення «дзвюх сесій» як нейкі сімвал пачатку шырокага распаўсюджвання падобных тэхналогій у краіне. Раней тэлесігнал фармату «4K» перадаваўся праз оптавалакно. Цяпер, дзякуючы тэхналогіям 5G, ажыццяўляецца бесправадная перадача. Гэта азначае, што ў найбліжэйшай будучыні людзі змогуць паглядзець тэлепраграмы высокай выразнасці з дапамогай смартфона і планшэта. Член УК НПКСК, намеснік старшыні дзяржаўнага камітэта стандартызацыі КНР Фан Сян адзначыў, што інтэграцыя СМІ дазволіць карыстацца больш багатымі метадамі перадачы і інтэрактыўнай перадачы інфармацыі.
«Тэхналогія 5G дазваляе пашырыць магчымасці інтэрнэту, у выніку становіцца магчымым эфектыўнае злучэнне перадачы відэа ў фармаце 4K і тэхналогіі перадачы на аснове 5G. Такім чынам, будзе з'яўляцца ўсё больш інтэрактыўных праграм і перадач па заяўках. Тэлегледачы змогуць па сваім жаданні выбіраць тэлепраграмы, якія іх цікавяць ».
Член УК НПКСК, старшыня праўлення і генеральны дырэктар інтэрнэт-кампаніі NetEase г-н Дзін Лэй сказаў:
«У параўнанні з сеткай на аснове 4 G, якая выкарыстоўваецца ў нашы дні, складана сабе нават уявіць хуткасць сеткі на базе тэхналогій 5G. Для сродкаў масавай інфармацыі самыя вялікія змены ў тым, што магчыма будзе перадаваць відэаролікі высокай выразнасці, а да інтэрнэту можна будзе падключыць больш тэрмінальнага абсталявання ».