Закон КНР аб замежных інвестыцыях прадаставіць трывалыя заканадаўчыя гарантыі для пашырэння адкрытасці Кітая ў новую эпоху
  2019-03-14 12:12:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Разгляд праекта Закона КНР аб замежных інвестыцыях з'яўляецца важным парадкам дня 2-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання, якая праходзіць у гэтыя дні ў Пекіне. У якасці новага асноўнага закона ў галіне замежных інвестыцый, у Кітаі гэты законапраект, які атрымаў вялікую ўвагу з боку міжнароднай супольнасці, змяшчае адзіныя палажэнні, што датычацца допуску, садзейнічання, абароны і кіравання замежнымі інвестыцыямі. Падчас разгляду гэтага законапраекта дэпутаты УСНП выказалі меркаванне пра тое, што распрацоўка і рэалізацыя Закона КНР аб замежных інвестыцыях прадаставіць трывалыя заканадаўчыя гарантыі для прасоўвання новага раўнда адкрытасці на высокім узроўні, і прадэманструе упэўненасць і рашучасць Кітая ў садзейнічанні якаснаму развіццю з высокім узроўнем адкрытасці.

У праекце Закона КНР аб замежных інвестыцыях гаворыцца аб павышэнні празрыстасці палітыкі ў адносінах да замежных інвестыцый; забеспячэнні раўнапраўнага ўдзелу прадпрыемстваў з замежным капіталам у рынкавай канкурэнцыі; паляпшэнні якасці паслуг для замежных інвестараў, узмацненні абароны маёмасных правоў прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі; рэалізацыі прынцыпу нацыянальнага рэжыму да допуску замежных інвестыцый і негатыўнага спісу.

Дэпутат УСНП, кіраўнік Асацыяцыя прафесійных інтэрнэт-прадпрымальнікаў Сянгана (Internet Professionals Association) Хун Вэймінь лічыць, што законапалажэнні у праекце, накіраваныя на садзейнічанне ўніфікацыі айчынных і замежных прадпрыемстваў, спрыяюць рэалізацыі прынцыпаў роўнага звароту і аб'ектыўнага стаўлення да бакоў, спрыяюць стварэнню стабільнага, празрыстага, прадказальнага і справядлівага канкурэнтаздольнага асяроддзя на рынку, спрыяюць раўнапраўнаму вядзенню бізнесу ў Кітаі прадпрыемствамі розных тыпаў.

«На мой погляд, гэты законапраект шмат у чым адпавядае патрабаванням сучаснага часу. Мы спадзяёмся, што міжнародная супольнасць убачыць, што мы ставімся да замежных і айчынных прадпрыемстваў аднолькава і справядліва. Вось з'явіцца закон, накіраваны на іх абарону. У той жа час у законе гаворыцца аб захаванні правіл для допуску замежных інвестыцый у краіну, і пра т.зв. негатыўны спіс, што спрыяе ўдасканаленню заканадаўчай сістэмы і ўмацаванню празрыстасці ».

Даныя паказваюць, што за 40 гадоў з пачатку правядзення ў краіне палітыкі рэформ і адкрытасці, Кітай прыцягнуў прамыя замежныя інвестыцыі на суму больш за 2,1 трлн долараў ЗША. На працягу многіх гадоў па аб'ёме прыцягнутых замежных інвестыцый Кітай застаецца лідарам сярод краін, якія развіваюцца. Асабліва, у 2018 годзе, калі глабальныя трансгранічныя прамыя інвестыцыі ўпалі на 19% у гадавым вылічэнні, фактычнае выкарыстанне Кітаем замежных інвестыцый вырасла на 3%, перавысіўшы 138 млрд. долараў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам у гісторыі.

Чжэн Шуна, член Пастаяннага камітэта УСНП і член Камітэта па канстытуцыі і праву УСНП, лічыць, што актыўнае прыцягненне і выкарыстанне замежных інвестыцый з'яўляецца важнай часткай адкрытасці Кітая перад знешнім светам і пабудовы новай адкрытай эканамічнай сістэмы. Неабходна прадастаўляць надзейныя прававыя гарантыі.

«На мой погляд, Закон аб замежных інвестыцыях, які разглядаецца ў ходзе работы УСНП, з'яўляецца вельмі важным. Гэта першае. Другое, сама фармулёўка закона кажа пра тое, што Нацыянальны народны кангрэс і яго Пастаянны камітэт прытрымліваюцца навуковага заканадаўства, дэмакратычнага заканадаўства і прававога заканадаўства. Кажучы аб навуковым заканадаўстве, гэта ў поўнай меры адпавядае заканамернасці. Працэс распрацоўкі і фармулёўкі гэтага закона цалкам абагульняе практычны досвед з моманту пачатку прытоку замежных інвестыцый за апошнія 40 гадоў рэформы і адкрытасці краіны ».

У мінулым годзе тэмпы росту фактычна асвоеных замежных інвестыцый у цэнтральных і заходніх рэгіёнах Кітая дасягнулі двухзначнага паказчыка. Гэта адыграла важную ролю на карысць павелічэння аб'ёму капіталаўкладанняў замежнымі інвестарамі.

Лі Бяа, дэпутат Нацыянальнага народнага кангрэса, віцэ-прэзідэнт Сычуаньскай федэрацыі прамысловасці і гандлю і старшыня кампаніі «Haite Group», лічыць, што ўвядзенне Закона аб замежных інвестыцыях прадаставіць больш магчымасцяў для развіцця ў цэнтральных і заходніх рэгіёнах.

«Заходні рэгіён Кітая мае багатыя прыродныя рэсурсы і вялікае насельніцтва. Я думаю, калі закон будзе прыняты, у нас з'явіцца шмат пераваг. У прыватнасці, у некаторых галінах камерцыйнага зварота і ў некаторых сектарах вытворчасці і перапрацоўкі, у тым ліку ў галіне навукі і тэхнікі, я лічу, што яны будуць ствараць больш магчымасцяў для нашага развіцця. Я таксама спадзяюся, што Сычуань зможа скарыстацца магчымасцю, і прыцягнуць больш замежных бізнесменаў для інвеставання ў нашу сычуаньскую прамысловасць ».

Згодна з графікам, дэпутаты УСНП правядуць галасаванне па праекце Закона аб замежных інвестыцыях 15 сакавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040