Вялікабрытанія апублікавала часовыя меры на выпадак магчымага Brexit без пагаднення
  2019-03-14 15:55:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Брытанскі ўрад у сераду абвясціў што ў выпадку выхаду з ЕС без здзелкі прыме часовыя меры па адмене мытных пошлін на абсалютную большасць імпартуемых тавараў, каб максімальна знізіць сабекошт для вытворцаў і спажыўцоў і абараніць слабыя галіны.

Адзначаецца, што калі Вялікабрытанія пакіне Еўрасаюз без пагаднення, то адменіць мытныя тарыфы на 87 працэнтаў імпартуемых тавараў, але захавае пошліны на сельскагаспадарчую прадукцыю і аўтамабілі, каб забяспечыць стабільнасць адпаведных галін.

Брытанскі ўрад падкрэсліў, што гэтыя меры будуць прынятыя часова на тэрмін да 12 месяцаў. Улады краіны будуць пільна сачыць за іх уплывам на эканоміку і правядуць усебаковыя кансультацыі па мытнай палітыцы на доўгатэрміновую перспектыву.

Прадстаўнік Міністэрства міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі заявіў, што ў плане Brexit неабходна падрыхтавацца да ўсяго. Калі не ўдасца дасягнуць пагаднення, то часовыя мытныя меры падтрымаюць занятасць у краіне і абароняць беднае насельніцтва ад негатыўнага ўплыву хуткага росту коштаў на тавары, дадаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040