Авіяцыйныя ўлады ЗША прыпынілі палёты Boeing 737 MAX
  2019-03-14 15:58:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Федэральнае кіраванне грамадзянскай авіяцыі ЗША ў сераду распарадзілася прыпыніць выкарыстанне Boeing 737 MAX амерыканскімі перавозчыкамі і іх палёты на тэрыторыі Злучаных Штатаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 13 сакавіка заявіў, што дасць указанне прыпыніць палёты самалётаў Boeing 737 MAX 8 і MAX 9. Пасля гэтага ФУГА апублікавала адпаведную заяву.

Рашэнне ведамства грунтуецца на новосабраных доказах і "удакладненых даных са спадарожнікаў". Дадзенае распараджэнне будзе дзейнічаць на час расследавання авіякатастрофы Ethiopian Airlines.

Амерыканская карпарацыя Boeing ў сераду заявіла, што захоўвае "поўную ўпэўненасць" у бяспецы сваіх самалётаў. Тым не менш пасля кансультацый з ФУГА кампанія рэкамендавала часова спыніць усе палёты мадэлі 737 MAX.

Нагадаем, што 10 сакавіка самалёт Boeing 737 Max 8 кампаніі Ethiopian Airlines пацярпеў крушэнне, якое стала другой катастрофай з удзелам самалёта дадзенай мадэлі менш чым за шэсць месяцаў. Пасля гэтага перавозчыкі шэрагу краін прынялі абмежавальныя меры ў дачыненні да падобных авіялайнераў, уключаючы прыпыненне палётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040