У Жэневе прайшло пасяджэнне на тэму «Прагрэс Кітая ў абароне правоў чалавека»
  2019-03-14 16:33:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 сакавіка ў Жэневе Кітайскае таварыства па вывучэнні правоў чалавека правяло пасяджэнне на тэму «Прагрэс Кітая ў абароне правоў чалавека». Мерапрыемства прайшло ў перыяд правядзення 40-й сесіі Савета па правах чалавека ААН. Падчас пасяджэння 5 кітайскіх экспертаў у галіне абароны правоў чалавека азнаёмілі ўдзельнікаў з дасягненнямі ў абароне правоў чалавека ў Кітаі.

Эксперты адзначылі, што ў краіне надаецца павышаная ўвага абароне і распаўсюджванню традыцыйнай медыцыны і фармакалогіі нацыянальных меншасцяў. Пры падтрымцы і фінансаванні ўрада краіны, небывалае развіццё атрымала уйгурская медыцына, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне (СУАР) утварылася зусім новая архітэктоніка комплекснага развіцця медыцыны, адукацыі, навуковага даследавання і вытворчасці лекавых сродкаў. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў СУАР садзейнічае абароне правоў чалавека.

Эксперты адзначылі, што ў цяперашні час у Тыбецкім аўтаномным раёне (ТАР) плошча запаведнікаў складае 34% агульнай плошчы раёна. Па гэтым паказчыку ТАР займае першае месца ў краіне.У Тыбеце была распрацавана строгая сістэма афіцыйнага зацвярджэння прамысловых прадпрыемстваў, прыярытэт аддаецца развіццю экалагічнага турызму, індустрыі культуры і іншых галін, заснаваных на прынцыпах рэсурсазберажэння і прыязнага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Урад Кітая садзейнічае рэалізацыі праекта «Здаровы Тыбет» у мэтах абароны права людзей на здаровае жыццё.

Навуковыя даследаванні і тлумачальная праца ў галіне правоў чалавека таксама спрыяе прагрэсу ў абароне правоў чалавека ў Кітаі. У цяперашні час у краіне працуе больш за 40 арганізацый па даследаванні ў галіне правоў чалавека, налічваецца некалькі сотняў супрацоўнікаў у гэтай галіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040