У студзені-лютым інвестыцыі ў нерухомасць Кітая выраслі на 11,6 %
  2019-03-14 17:38:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За першыя два месяцы 2019 года аб'ём інвестыцый у сферу нерухомасці Кітая вырас на 11,6 прац. у гадавым выражэнні. Такія даныя, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем /ДСУ / КНР у чацвер.

Зафіксаваныя тэмпы росту вышэй, чым 9,5-працэнтны рост у 2018 годзе.

Паводле даных ДСУ, у студзені-лютым агульны аб'ём інвестыцый у нерухомасць краіны склаў 1,2 трлн юаняў / каля 180,3 млрд долараў ЗША /, у тым ліку 72,1 прац. былі ўкладзены ў будаўніцтва жылля.

За названы адрэзак часу аб'ём інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва ў Кітаі прыкметна вырас на 18 працэнтаў у гадавым вылічэнні да 871,1 млрд юаняў, што на 4,6 працэнтнага пункта вышэй супраць тэмпаў росту аналагічнага паказчыку ў 2018 годзе.

Разам з гэтым кітайскімі забудоўшчыкамі былі ўзведзены будынкі агульнай плошчай 6,75 млрд кв. метраў, што на 6,8 прац. больш, чым годам раней.

Даныя таксама паказваюць, што ў студзені-лютым у краіне было прададзена 141 млн кв. метраў камерцыйнага жылля са зніжэннем паказчыка на 3,6 прац. у гадавым вылічэнні, пры гэтым у вартасным выражэнні адзначаны рост на 2,8 прац. да 1,28 трлн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040