Дэпутаты УСНП і члены УК НПКСК абмеркавалі важныя выступленні старшыні КНР Сі Цзіньпіна
  2019-03-15 10:49:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтым годзе падчас "двух сесій" генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін, дэпутаты УСНП і члены УК НПКСК правялі абмен думкамі, сумесна абмеркавалі асноўныя задачы дзяржавы. Кіраўнік КНР дэталёва пагутарыў з некаторымі дэпутатамі УСНП і дэлегатамі УК НПКСКП па гарачых тэмах будаўніцтва экалагічнай цывілізацыі, скарачэння маштабаў галечы, адраджэння сельскіх раёнаў і паляпшэння дзелавога асяроддзя. Важныя ініцыятывы і асабістыя зносіны Сі Цзіньпіна з дэпутатамі ўмацавалі іх рашучасць і настрой – апраўдаць давер першай асобы краіны. Яны паабяцалі працаваць яшчэ лепш у новым годзе. 

Кітай прыкладае максімальныя намаганні для садзейнічання будаўніцтву экалагічнай цывілізацыі. Аўтаномны раён Унутраная Манголія з'яўляецца важным апорным пунктам у забеспячэнні экалагічнай бяспекі на поўначы Кітая. Падчас дыскусій з дэлегатамі УСНП з Аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Сі Цзіньпін адзначыў, што неабходна ўзмацніць абарону экасістэмы і працягнуць барацьбу з забруджваннямі.

«Нельга пасаваць перад цяжкасцямі ў ходзе эканамічнага развіцця, і нельга дасягаць эканамічнага развіцця пры дапамозе забруджвання навакольнага асяроддзя. Нельга ні ў якім разе преаходзіць «чырвоную лінію» аховы навакольнага асяроддзя. У працэсе пераходу эканомікі Кітая ад этапу хуткага росту да этапу высакаякаснага развіцця прадухіленне забруджвання навакольнага асяроддзя і экалагічнае кіраванне з'яўляюцца важным бар'ерам, які неабходна пераадолець. Мы павінны сціснуць зубы і падняцца па схіле, каб прайсці гэты бар'ер. Неабходна няўхільна падтрымліваць экалагічнае і прыродаахоўнае будаўніцтва, не вагацца, не расслабляцца, не преайсці чырвоную лінію".

Скарачэнне маштабаў галечы і адраджэнне сельскіх раёнаў таксама з'яўляюцца задачамі, якім Сі Цзіньпін надае асаблівую ўвагу. Падчас спрэчак з дэлегатамі УСНП з правінцыі Хэнань Сі Цзіньпін высунуў патрабаванні да рэалізацыі стратэгіі адраджэння сельскіх раёнаў і сельскагаспадарчых работ у трох сферах. Член УК НПКСК, намеснік дырэктара Інстытута права Гуандунскага універсітэта фінансаў і эканомікі Лу Сяамін лічыць, што выступленне старшыні Сі Цзіньпіна паказала накірунак працы па адраджэнні сельскіх раёнаў:

"Прапановы тычыліся некаторых праблемных пытанняў амаладжэння вёскі. Яны паказалі на праблемы і паказалі накірунак далейшай працы. Усе праблемы, якія ўзніклі пры актывізацыі сельскай гаспадаркі, былі выкладзены ў заяве. Я веру, што па ўказанні Генеральнага сакратара пераўтварэнне сельскіх раёнаў пойдзе хутчэй, і, абавязкова, будзе рэалізавана".

Кітай імкнецца да ліквідацыі галечы па дзеючых стандартах да 2020 годзе. У цяперашні час беднае насельніцтва Кітая ў асноўным засяроджана ў большасці сельскіх раёнаў на поўдні і захадзе краіны. Падчас панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Ганьсу ў рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў да настойлівасці ў барацьбе з беднасцю, нагадаўшы, што засталося ўсяго два гады для дасягнення мэты выкаранення крайняй галечы ў краіне. Сі Цзіньпін сказаў, што цяпер час, калі трэба прыкласці больш за ўсё намаганняў, неабходна працягваць сваю працу, і ні ў якім разе не адступаць ад вызначанай мэты, пакуль не будзе дасягнута поўная перамога:

"Чым бліжэй мы падыходзім да ключавога этапу праграмы ліквідацыі беднасці, тым больш мы павінны быць упэўненыя ў нашай перамозе, тым больш у нас павінна быць рашучасць змагацца. Мы павінны старанна працаваць у поўным складзе, ісці наперад, нягледзячы на цяжкасці, дакладна рэалізоўваць палітычныя ўстаноўкі, каб задача па барацьбе з беднасцю была выкананая ў тэрмін".

Вялікую заклапочанасць таксама выклікае пытанне якаснага развіцця эканомікі на месцах. Калі старшыня КНР Сі Цзіньпін далучыўся да дыскусіі з удзелам дэпутатаў УСНП ад правінцыі Фуцзянь, у рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, ён падкрэсліў, што Кітай будзе ажыццяўляць розныя палітыкі і меры, накіраваныя на заахвочванне і кіраўніцтва развіццём эканомікі на месцах. Каб стварыць справядлівае, празрыстае і прававое асяроддзе для развіцця ўсіх тыпаў прадпрыемстваў, стварыць добрую атмасферу, якая спрыяе здароваму росту прадпрымальнікаў, і дапамагчы прыватным прадпрыемствам дасягнуць інавацыйнага развіцця.

Член НПКСК Вэй Міндэ быў вельмі натхнёны. Ён сказаў:

«Мяне вельмі натхняюць неаднаразовыя згадкі старшыні аб важнасці стварэння добрага дзелавога асяроддзя. Першае, што трэба для паляпшэння бізнес-асяроддзя, гэта сумленная канкурэнцыя. А другое - быць празрыстым. Напрыклад, у інтэрнэце можна выразна адсачыць па этапным працэс разгляду і адабрэння спраў"»

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што калі гаворка ідзе аб рэальнай эканоміцы, неабходна быць сумленным і сканцэнтравацца на адной галіне, гэта абавязак. Член НПКСК, старшыня савета кампаніі «Domando industrial group» Шы Лэй сказаў, што гэта ўмацавала яго ўпэўненасць у вядзенні бізнесу.

«Выступленне генеральнага сакратара вельмі усёабдымнае. Наступны крок-праверыць сябе. Мы не хочам падмануць давер Генеральнага сакратара. Мы павінны засяродзіцца на асноўным бізнесе, вярнуцца да сутнасці, засяродзіцца на прамысловасці. Хай смела працягваюць уараняць новаўвядзенні, і гэта адназначна будзе да лепшага. Я ў гэтым упэўнены!»

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040