Чакаецца, што пасля эканамічных і гандлёвых кансультацый паміж Кітаем і ЗША будуць дасягнуты добрыя вынікі, заявіў у пятніцу прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.
Кітай спадзяецца, што кансультацыі прынясуць бяспройгрышныя вынікі і ўзаемныя выгады, сказаў кітайскі прэм'ер на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння 2-й сесіі УСНП 13-га склікання.
"Я ўпэўнены, што гэта таксама тое, што хацеў бы бачыць увесь свет", - канстатаваў ён.