Выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння 2-й сесіі УСНП 13-га склікання, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у пятніцу заявіў, што ён наведае штаб-кватэру ЕС у красавіку і правядзе чарговы раўнд сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС.
Лі Кэцян выказаў спадзяванне на тое, што Кітай і ЕС будуць разглядаць свае адносіны са стратэгічнай вышыні і з пункту гледжання доўгатэрміновай перспектывы, працягваць праяўляць ўзаемную павагу, паглыбляць паразуменне і развіваць супрацоўніцтва ў мэтах сумеснага садзейнічання ўстойліваму і здароваму развіццю двухбаковых адносін.