Стральба ў новазеландскім Крайстчэрчы прывяла да шматлікіх ахвяр
  2019-03-15 15:19:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У другім па велічыні новазеландскім горадзе Крайстчэрч адбылася стральба, якая прывяла да шматлікіх ахвяраў.

Згодна з заявай мясцовай паліцыі, у пятніцу ў двух мячэцях у Крайстчэрчы адбылася стральба. Паліцыя затрымала аднаго падазраванага, аднак пакуль невядома агульная колькасць стралкоў. Пасля інцыдэнтаў мясцовая паліцыя ачапіла месца здарэння.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, у шасці месцах у Крайстчэрчы адбылася стральба. Газета "Нью-зіланд геральд" паведаміла, што ахвярамі страляніны сталі не менш за 27 чалавек.

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн паведаміла, што гэтая пятніца стала адным з самых цёмных дзён для Новай Зеландыі. Яна пацвердзіла, што да цяперашняга часу затрыманы адзін падазраваны.

Генеральны консул КНР у Крайстчэрчы Ван Чжыцзянь паведаміў кар. Сіньхуа, што пакуль няма звестак пра ахвяраў і пацярпелых сярод кітайскіх грамадзян.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040