Трое загінулі, шасцёра параненыя пры выбуху на паўднёвым захадзе Пакістана
  2019-03-18 10:15:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры тры чалавекі загінулі, яшчэ шасцёра былі параненыя ў нядзелю ў выніку таго, што пасажырскі цягнік падарваўся на бомбе ў раёне Насірабад правінцыі Белуджыстан на паўднёвым захадзе Пакістана. Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя.

Афіцэр паліцыі раёна Ірфан Башыр заявіў прэсе, што невядомыя зламыснікі заклалі самаробнае выбуховае прыстасаванне на чыгуначнай каляіне і з яго дапамогай атакавалі пасажырскі цягнік у Насірабадзе.

Паліцыя і сілы бяспекі прыбылі на месца здарэння і даставілі параненых і целы загінуўшых у бальніцу раёна.

Афіцэр дадаў, што ў выніку выбуху частка каляіны была пашкоджана, пяць вагонаў цягніка сышлі з рэек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040