Прыбыткі галіны грамадскага харчавання Кітая перавысілі 4 трлн юаняў у 2018 годзе
  2019-03-18 15:42:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыбыткі галіны грамадскага харчавання Кітая дасягнулі рэкорднага максімуму ў 4,27 трлн юаней / 636 млрд. долараў ЗША / у 2018 годзе, паведаміла Кітайская асацыяцыя работнікаў грамадскага харчавання ў нядзелю.

Даходы галіны склалі 11,2 прац. ад агульнага аб'ёму рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у мінулым годзе, што на 0,4 п.п. вышэй, чым у 2017 годзе, сказаў кіраўнік асацыяцыі Цзян Цзюньсянь.

Паводле яго звестак, галіна грамадскага харчавання забяспечыла 20,9-працэнтны рост спажывання ў краіне.

Галіна грамадскага харчавання згуляла важную ролю ў стымуляванні спажывання і садзейнічанні эканамічнаму росту, сказаў Цзян Цзюньсянь.

У правінцыях Шаньдун, Гуандун, Цзянсу, Хэбэй і Хэнань даходы гэтай галіны склалі больш за 300 млрд юаняў у мінулым годзе, пры гэтым першае месца заняла правінцыя Шаньдун.

Паводле прагнозу асацыяцыі, прыбыткі галіны дасягнуць 4,6 трлн юаняў.

Кітайскія спажыўцы ўсё больш звяртаюць увагу на бяспеку харчовых прадуктаў, харчаванне і здароўе, і іх патрабаванні да ежы таксама становяцца ўсё больш разнастайнымі. Таму высакаякасная ежа стане напрамкам развіцця галіны грамадскага харчавання у 2019 годзе, падкрэсліў кіраўнік Кітайскай асацыяцыі работнікаў грамадскага харчавання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040