Кітайскія студэнты пабудавалі беспілотнае судна для збору смецця
  2019-03-18 17:24:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група кітайскіх студэнтаў у правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) пабудавалі беспілотнае судна з дыстанцыйным кіраваннем для збору смецця з вады.

Прыводзімая ў дзеянне электрычнымі прапелерамі, смеццеўборачная лодка можа рухацца наперад або назад, паварочвацца, выконваючы інструкцыі, што паступаюць праз дыстанцыйнае кіраванне або мабільнае прыкладанне.

У судна даўжынёй 1,6 метра, шырынёй 1,3 метра і вышынёй 0,9 метра на пярэдняй частцы ёсць два паўмятровыя маніпулятары.

Пры руху судна наперад, сабранае маніпулятарамі смецце пакідаецца ў клетцы ўнутры лодкі.

"Лодка здольная сабраць да 25 кг смецця і прыкладна ў тры разы больш эфектыўная, чым чалавек-прыбіральнік", - сказаў галоўны вынаходнік Чжу Цзяньнань, які піша доктарскую дысертацыю ў Паўночна-Заходнім політэхнічным універсітэце ў сталіцы прав. Шэньсі Сіане.

"Для поўнай зарадкі лодкі патрабуецца каля чатырох гадзін, і яна можа працаваць бесперапынна да васьмі гадзін", - сказаў ён.

Больш за тое, судна можа аўтаматычна пазбягаць перашкод дзякуючы ультрагукавой радарнай сістэме, дадаў Чжу Цзяньнань.

Уборачная лодка ўжо прыцягнула айчынных і замежных пакупнікоў і была ўведзена ў эксплуатацыю на азёрах і рэках ў шэрагу кітайскіх гарадоў мацерыковай часткі Кітая, такіх як Сіань і Нінбо / Усходні Кітай / для паляпшэння стану воднага асяроддзя, адзначыў Чжу Цзяньнань, які заснаваў тэхналагічную кампанію па вытворчасці смеццеўборачных лодак.

Паводле яго звестак, акрамя збору смецця, лодка можа быць абсталявана іншым інтэлектуальным абсталяваннем для маніторынгу якасці вады і выяўлення крыніц забруджвання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040