МЗС КНР: Выказванні ЗША з нагоды кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва не адпавядаюць рэчаіснасці
  2019-03-19 14:03:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на заявы афіцыйнай асобы ЗША, які знаходзіўся з візітам у Афрыцы, аб "перабольшванні" поспехаў кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан 18 сакавіка адзначыў, што адпаведныя выказванні амерыканскага боку не адпавядаюць рэчаіснасці, грашаць мноствам заган і абсалютна не каціруюцца ў Афрыцы.

На сённяшнім брыфінгу для журналістаў адзін з карэспандэнтаў задаў пытанне: памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША Цібар Нейджы падчас нядаўняга візіту ва Уганду заявіў, што поспехі кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва відавочна перабольшаныя. ЗША ўклалі значна больш сродкаў у паляпшэнне кіравання, бяспеку і іншыя сферы ў Афрыцы, чым Кітай, аднак людзі на гэта не звяртаюць увагі, у той час як Кітай будуе стадыёны, і гэта прыцягвае асаблівую ўвагу афрыканскага насельніцтва, што яго асабліва "раздражняе". Кітайскія крэдыты павялічылі даўгавы цяжар Афрыкі, а кітайцы, апроч усяго іншага, яшчэ "адымаюць бізнес і працу" ў мясцовага насельніцтва. Як гэта пракаментуе кітайскі бок?

Гэн Шуан сказаў: "Мы заўважылі, што ў апошні час некаторыя афіцыйныя асобы ЗША падчас сваіх візітаў у Афрыку рабілі безадказныя заўвагі з нагоды кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. Гэта з'яўляецца праявай падазронасці, якая таксама адлюстроўвае менталітэт "гульні з нулявой сумай" некаторых амерыканскіх дзеячаў ".

Ён адзначыў, што кітайска-афрыканская дружба мае даўнюю гісторыю, выпрабаваная часам і зменамі ў міжнароднай сітуацыі, ніякія сілы не здольныя яе пахіснуць. У пытаннях супрацоўніцтва з Афрыкай кітайскі бок паслядоўна прытрымліваецца канцэпцыі шчырасці і правільнага разумення справядлівасці і інтарэсаў, спрыяе развіццю Афрыкі, паляпшае дабрабыт людзей, якія не адшукваюць палітычнай выгады, выкарыстоўваючы сваю перавагу і рэсурсы там, дзе гэта асабліва неабходна афрыканскім краінам. Кітай дае фінансаванне афрыканскім краінам, заўсёды паважае іх волю, надае ўвагу эканамічным і сацыяльным выгодам праектаў, а таксама ўносіць важны ўклад у рэалізацыю незалежнага і ўстойлівага развіцця гэтых краін.

Гэн Шуан дадаў, што вынікі супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Кітаем зараз бачныя па ўсім афрыканскім кантыненце, яны прыносяць карысць усім аспектам жыцця афрыканцаў. Толькі жыхары Афрыкі маюць права сказаць: добрыя або не вынікі праектаў супрацоўніцтва. Сённяшняя Афрыка мае патрэбу не ў пустой маралі з пазіцыі настаўніка, а ў шчырым супрацоўніцтве паміж партнёрамі. Фактычна, кіраўнікі і народы афрыканскіх краін ужо неаднаразова абвяргалі сцвярджэнні, што ў праблеме афрыканскага доўгу вінаваты кітайскі бок.

"Мы раім высокапастаўленым чыноўнікам ЗША, раз ужо яны наведваюць з візітамі Афрыку, больш прыслухоўвацца да голасу мясцовага насельніцтва, і рабіць для Афрыкі больш сапраўдных спраў", - падкрэсліў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040