Тры чалавекі загінулі пры стральбе ў трамваі ў Нідэрландах
  2019-03-19 14:05:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мэр нідэрландскага горада Утрэхта Ян ван Занен пацвердзіў, што 18 сакавіка ў гэтым горадзе тры чалавекі загінулі ад куль у трамваі. На цяперашні момант падазраваны, які адкрыў агонь у транспарце, яшчэ не быў перададзены ў рукі правасуддзя, мясцовая паліцыя высвятляе, ці насіў напад тэрарыстычны характар.

Адміністрацыя Утрэхта на сваім афіцыйным сайце апублікавала заяву мэра горада Яна ван Занена пра інцыдэнт са стральбой. Мэр горада падтрымлівае цесную сувязь з паліцыяй і пракуратурай, у цяперашні час нельга выключаць, што напад з'яўляецца тэрарыстычнай атакай, гаворыцца ў заяве.

Паліцыя Утрэхта паведаміла ў Твітэры, што ўчора каля 10:45 па мясцовым часе ў гэтым горадзе ў травмае адбылася стральба, у выніку якой шмат чалавек атрымалі раненні. Паліцыя звярнулася да грамадскасці з просьбай не набліжацца да месца здарэння.

Нідэрландская нацыянальная служба па каардынацыі барацьбы з тэрарызмам і бяспекі на сваім афіцыйным сайце заявіла, што ва Утрэхце уведзены найвышэйшы 5-ы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, які захаваецца да 18:00 18 сакавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040