П. Парашэнка назваў прыярытэты развіцця атамнай энергетыкі Украіны
  2019-03-19 14:09:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 18 сакавіка прыняў удзел у нарадзе па пытаннях развіцця атамнай энергетыкі, назваўшы прыярытэтныя задачы, якія варта выканаць у гэтай сферы для ўзмацнення энергетычнай незалежнасці краіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

На думку П. Парашэнкі, Украіне неабходна пабудаваць завод па вырабе ядзернага паліва, каб забяспечваць ім свае АЭС, а да дасягнення пастаўленай мэты працягваць намаганні па дыверсіфікацыі крыніц імпарту гэтага энергарэсурсу.

Яшчэ адной важнай задачай прэзідэнт Украіны назваў завяршэнне будаўніцтва Цэнтральнага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, пачатага ў 2017 годзе ў Чарнобыльскай зоне.

У цяперашні час ва Украіне дзейнічае чатыры АЭС з 15 энергаблокамі. Яны забяспечваюць прыкладна 50 прац. патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040