Еўрапейскае турнэ Сі Цзіньпіна стане важнай падзеяй у дыпадносінах Кітая з ЕС у бягучым годзе
  2019-03-20 10:11:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і князя Манака Альбера II старшыня КНР Сі Цзіньпін з 21 па 26 сакавіка наведае гэтыя тры краіны з дзяржаўным візітам.

Міністр замежных спраў КНР Ван І адзначыў, што выбар старшынёй КНР Еўропы для першага замежнага турнэ 2019 года ў поўнай меры дэманструе павышаную ўвагу, якая надаецца Кітаем Еўропе. Кітай нязменна разглядае ЕС у якасці важнага стратэгічнага партнёра па супрацоўніцтве, лічыць кітайска-еўрапейскія адносіны адным з ключавых і прыярытэтных напрамкаў кітайскай дыпламатыі, падкрэсліў Ван І. Ён дадаў, што візіт з'яўляецца важнай падзеяй у дыпламатычных адносінах Кітая і ЕС у бягучым годзе.

На думку Ван І, дыпламатыя на вышэйшым узроўні адыгрывае важную стратэгічную ролю ў кітайска-еўрапейскіх адносінах. Пяць гадоў таму падчас візіту ў Еўропу Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць стварэння моста міру і стабільнасці, каб звязаць патэнцыял Кітая і Еўропы. Пад кіраўніцтвам гэтай стратэгіі Кітай і краіны ЕС зрабілі вялікі крок наперад у развіцці двухбаковых адносін. Бакі аб'ядноўваюць агульныя інтарэсы, агульныя пазіцыі і агульныя мэты.

Варта асоба адзначыць, што Кітай і Еўропа з'яўляюцца двума найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі. У першыя два месяцы 2019 года агульны аб'ём двухбаковага гандлю склаў 737,63 млрд юаняў, павялічыўшыся на 8,9%, што склала 16,2% агульнага аб'ёму знешняга гандлю Кітая. Прычына росту гандлёвага абароту заключаецца ў тым, што бакі разглядаюць узаемную выгаду як асноўныя мэты і задачы супрацоўніцтва.

Мэта еўрапейскага турнэ Сі Цзіньпіна складаецца не толькі ў стварэнні платформы ўзаемазвязанасці ЕС і Кітая для рэалізацыі праектаў ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», але і ў садзейнічанні ўстойліваму росту сусветнай эканомікі, а таксама ва ўмацаванні сяброўскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі рэгіёна. Бясспрэчны і той факт, што паміж Кітаем і Еўропай усё яшчэ існуюць канкурэнтныя адносіны ў гандлі, але асноўныя напрамкі іх узаемадзеяння засталіся ранейшымі.

Ван І спадзяецца, што вясна 2019 года стане «цёплай» для кітайска-еўрапейскіх адносін, а супрацоўніцтва паміж КНР і Еўропай прыўнясе новыя поспехі ў сусветную сітуацыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040