Д. Трамп падтрымае ўступленне Бразіліі ў НАТА і АЭСР
  2019-03-20 15:43:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў аўторак заявіў, што можа падтрымаць ўступленне Бразіліі ў Арганізацыю паўночнаатлантычнага дагавора / НАТА / і Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця / АЭСР /.

З дадзенымі заявамі Д. Трамп выступіў у Белым доме падчас сустрэчы са сваім бразільскім калегам Жаірам Балсанару.

Злучаныя Штаты маюць намер прадаставіць Бразіліі статус асноўнага саюзніка, які не ўваходзіць у НАТА, што дасць Бразіліі прэферэнцыйны доступ да закупак амерыканскай ваеннай тэхнікі і тэхналогій.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што падтрымлівае ўступленне Бразіліі ў АЭСР.

"Бразілія і ЗША ніколі не былі бліжэй, чым цяпер", - сказаў ён Ж. Балсанару.

Раней у аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што краіна падпісала пагадненне з Бразіліяй аб абароне амерыканскіх тэхналогій, звязаных з удзелам ЗША ў касмічных запусках у дадзенай паўднёваамерыканскай краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040