Сі Цзіньпін апублікаваў артыкул у італьянскай газеце
  2019-03-20 15:59:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 сакавіка, напярэдадні свайго візіту ў Італію, старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у італьянскай газеце "Кар'ерэ дэла сера" артыкул "Новая старонка ў гісторыі дружбы паміж Кітаем і Італіяй".

Сі Цзіньпін піша, што рады здзейсніць дзяржаўны візіт у Італьянскую Рэспубліку па запрашэнні прэзідэнта Серджа Матарэлы. Больш за дзве тысячы гадоў таму старажытны Шаўковы шлях злучыў Кітай і Старажытны Рым. Ідучы па слядах сяброўскіх кантактаў продкаў, кітайска-італьянскія адносіны становяцца ўсё больш дынамічнымі. У 1970 годзе КНР і Італьянская Рэспубліка ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. У 2020 годзе будзе адзначацца 50-годдзе дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Трывалая традыцыйная дружба паміж Кітаем і Італіяй стала асновай хуткага і стабільнага развіцця двухбаковых сувязей. Сяброўства Кітая і Італіі глыбока ўкаранілася. Яно праяўляецца ў стратэгічным узаемадаверы і практычным супрацоўніцтве і перадаецца пасродкам цесных культурных абменаў.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай гатовы сумесна з Італіяй працаваць над павышэннем узроўню ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, актывізаваць абмены на высокім узроўні, умацоўваць супрацоўніцтва на узроўнях урадаў, парламентаў, партый і рэгіёнаў, садзейнічаць палітычным кантактам, стратэгічнаму ўзаемадаверу, падтрымліваць карэнныя інтарэсы і важныя заклапочанасці адно аднаго, каб умацаваць палітычную аснову двухбаковых адносін. КНР гатова разам з Італіяй умацоўваць будаўніцтва "Пояса і шляху", садзейнічаць спалучэнню кітайскай ініцыятывы з італьянскімі планамі па будаўніцтве паўночных партоў. Кітай гатовы разам з Італіяй пашыраць сферы практычнага супрацоўніцтва. КНР імкнецца ўзмацніць ступень сваёй адкрытасці знешняму свету. Штогадовая Кітайская міжнародная імпартная выстава дазваляе краінам свету, у тым ліку Італіі, скарыстацца магчымасцямі кітайскага рынку. Два бакі змогуць і далей раскрываць патэнцыял супрацоўніцтва ў сферах партовай справы і лагістыкі, воднага транспарту, энергетыкі, тэлекамунікацый і медыцыны. КНР гатова актывізаваць гуманітарныя абмены з Італіяй, каб унесці новы ўклад у разнастайнасць сусветных культур, міжкультурныя абмены і ўзаемнае запазычанне вопыту. Кітай гатовы ўмацоўваць каардынацыю ў міжнародных справах і ў рамках шматбаковых арганізацый з італьянскім бокам, каб абараняць агульныя інтарэсы, садзейнічаць свабоднаму гандлю, забяспечваць мір, стабільнасць, развіццё і росквіт на планеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040