Выхад Вялікабрытаніі з ЕС паўплывае на рост эканомікі Францыі
  2019-03-20 16:11:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза паўплывае на эканамічны рост у Францыі, нават калі запланаванае на канец сакавіка "растанне" будзе мірным. Пра гэта заявіў у аўторак Нацыянальны інстытут статыстыкі Insee.

Ён прагназуе, што спарадкаваны Brexit знізіць эканамічную актыўнасць Францыі на 0,3 прац. на працягу некалькіх кварталаў.

"Калі ЕС і Вялікабрытанія не змогуць дамовіцца, то павелічэнне мытных пошлін пасля жорсткага Brexit акажа значны ўплыў на французскую эканоміку", - гаворыцца ў прагнозе інстытута, які чакае, што эканоміка Францыі скароціцца на 0,6 прац.

Даныя інстытута паказваюць, што Францыя пацерпіць значна менш суседзяў. Рост у Германіі,вядучай сіле ў адзіным валютным саюзе, чакае зніжэньне ў межах паміж 0,5 прац. і 0,9 прац.

У сваім штоквартальным эканамічным прагнозе Insee таксама адзначыў толькі абмежаваны ўплыў пратэстаў, арганізаваных рухам "жоўтыя камізэлькі" ў першай палове 2019 года, паколькі "давер хатніх гаспадарак аднаўляецца" а "дзелавы клімат застаецца вышэй за сярэдні".

Інстытут захаваў ацэнку за першы квартал на ўзроўні 0,4 прац, а таксама перагледзеў ацэнку другога квартала на адзін працэнтны пункт - да 0,4 прац.

Па даных Insee, за першае паўгоддзе валавы ўнутраны прадукт / ВУП / Францыі павялічыцца на 1,1 працэнта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040