У Рыме адбыўся сход чытачоў кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні"
  2019-03-21 11:08:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні прыбыцця старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію з дзяржаўным візітам у Рыме адбыўся сход чытачоў кнігі "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні".

Мерапрыемства было арганізавана Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, China International Publishing Group, пасольствам КНР у Італіі і іншымі структурамі.

На сустрэчы прысутнічалі каля 200 высокапастаўленых гасцей з кітайскага і італьянскага боку, у прыватнасці, намеснік загадчыка Аддзела прапаганды ЦК КПК Цзян Цзяньго, пасол КНР у Італіі Лі Жуйюй.

Цзян Цзяньго адзначыў, што чытачы ва ўсіх краінах свету надалі шырокую ўвагу і віталі кнігу "Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні". Выданне стала адной з самых уплывовых сучасных кніг, напісаных сусветным лідарам. Кніга ўяўляе сабой "ідэйнае акно", якое дазваляе міжнароднай супольнасці азнаёміцца з поспехамі развіцця Кітая, рухальнымі сіламі развіцця краіны і перспектывамі развіцця КНР.

У сваю чаргу, Лі Жуйюй адзначыў, што гэты твор вылучае канцэпцыю стварэння "Пояса і шляху", якая адкрывае новыя межы сусветнай адкрытасці і супрацоўніцтва пад кіраўніцтвам Кітая, стварэнне міжнародных адносін новага тыпу, якія абазначаюць новы шлях кантактаў паміж дзяржавамі, і ідэю чалавечай супольнасці з адзіным лёсам, якая спавядае агульныя каштоўнасці чалавечай супольнасці.

У гэты ж дзень у Рыме адбыўся Дыялог на высокім узроўні паміж СМІ Кітая і Італіі. Выступаючы на мерапрыемстве, Цзян Цзяньго распавёў аб прагрэсе і выніку стварэння "Пояса і шляху", прадставіў канцэпцыю навінавага вяшчання, якой прытрымліваюцца сучасныя кітайскія СМІ і выказаў спадзяванне, што СМІ Кітая і Італіі будуць задаваць пазітыўную энергію развіццю дружбы паміж краінамі.

Кітай і Італія сумесна праводзяць серыю мерапрыемстваў па культурных абменах 20-22 сакавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040