У Кітаі працягваюць змагацца з беднасцю
  2019-03-21 16:24:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас дыскусій з дэпутатамі УСНП у рамках 2-й сесіі УСНП 13-га склікання старшыня КНР Сі Цзіньпін не раз заклікаў да настойлівасці ў барацьбе з беднасцю, нагадаўшы, што засталося ўсяго два гады для дасягнення мэты выкаранення крайняй беднасці ў краіне. «Ніякія адступленні недапушчальныя, пакуль не будзе дасягнута поўная перамога», -- падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ліквідацыя беднасці -- агульная місія чалавецтва. У цяперашні час беднасць застаецца самым сур'ёзным выклікам перад усім светам.

За апошнія 40 гадоў з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці больш 700 млн вяскоўцаў удалося пазбавіць ад беднасці, каэфіцыент беднасці знізіўся з 97,5% у 1978 годзе да 3,1% на канец 2017-га. Кітай развітаўся з праблемамі, ад якіх яго народ пакутаваў тысячы гадоў, уключаючы голад і пазбаўленні. Паказчык укладу Кітая ў глабальнае знішчэнне беднасці перавысіў 70%.

Сёлета Кітай працягвае актыўныя намаганні па скарачэнні парога беднасці і мае намер пазбавіць ад яе не менш за 10 млн чалавек. У 2018 годзе Кітай запусціў трохгадовую кампанію па ліквідацыі беднасці, сёлета колькасць маламаёмаснага насельніцтва ў сельскай мясцовасці Кітая скарацілася на 13,86 млн чалавек, 280 паветаў было выведзена з жабрацкага стану. Было адзначана, што неабходна забяспечыць людзей харчаваннем і адзеннем, а таксама гарантаваць ім абавязковую адукацыю, асноўныя медыцынскія паслугі і жыллё. Разам з гэтым, неабходна ўзмацняць працу ў надзвычай бедных раёнах, а ў дачыненні да асаблівых катэгорый насельніцтва варта прадпрымаць асаблівыя гарантыйныя меры.

Кітайскі ўрад вызначыў да 2020 года цалкам вывесці з бядотнага становішча жыхароў вёсак і пабудаваць сярэднезаможнае грамадства. Арыентуючыся на выкананне задач, неабходна інтэнсіўна стымуляваць дзейнасць па паляпшэнні матэрыяльнага стану жыхароў у вёсцы, а менавіта: неабходна надаваць належную ўвагу сельскай гаспадарцы, прасоўваць структурную рэформу ў сферы прапановы, ствараць канцэпцыю «зялёнага» развіцця, развіваць інфраструктуру, удасканальваць мясцовае самакіраванне.

Аддаючы прыярытэт развіццю сельскай гаспадаркі і вёскі, урад у кантэксце адзінага планавання спалучаець ліквідацыю беднасці з працай па ўздыме вёскі, каб гарантаваць выкананне ў прызначаны тэрмін задачы па ліквідацыі беднасці і ўсебаковым дасягненні ўзроўню сярэдняй заможнасці людзей.

Выступаючы ў 2015 годзе з прамовай на Форуме па скарачэнні беднасці і развіцці, Сі Цзіньпін заклікаў умацаваць міжнароднае ўзаемадзеянне па барацьбе з надзённай праблемай, забяспечыць разнастайнасць і самастойнасць мадэляў устойлівага развіцця ў розных краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040