Удзельнікі канферэнцыі высокага ўзроўню ААН па супрацоўніцтве Поўдзень-Поўдзень заклікалі да ўмацавання супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень
  2019-03-21 16:40:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Другая канферэнцыя высокага ўзроўню ААН па супрацоўніцтве Поўдзень-Поўдзень у сераду адкрылася ў сталіцы Аргенціны. Яе ўдзельнікі лічаць, што супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень гуляе важную ролю ва ўрэгуляванні шматлікіх праблем у сучасным свеце, і заклікаюць усе бакі і далей умацоўваць узаемадзеянне ў гэтым накірунку.

У сваім выступленні на канферэнцыі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш станоўча ацаніў уклад супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень у садзейнічанне збавенню чалавецтва ад крайняй галечы, хуткі эканамічны рост у краінах, якія развіваюцца, і дасягненне глабальных стандартаў у галіне ўстойлівага развіцця.

Паводле яго слоў, цяперашняя канферэнцыя з'яўляецца толькі стартам, які прадастаўляе яе ўдзельнікам магчымасці далейшага развіцця і ўмацавання рамак узаемадзеяння. Пры агульных намаганнях усіх краін свету можна выканаць мэты ўстойлівага развіцця, пераадолець выклікі змены клімату і палепшыць жыццё народаў усіх краін планеты.

Старшыня Генеральнай Асамблеі ААН Марыя Фернанда Эспіноса Гарсес заявіла, што супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень збліжае розныя дзяржавы. Яно не служыць заменай супрацоўніцтву паміж Поўначчу і Поўднем, а дапаўняе і ўзбагачае яго змест.

Канферэнцыя высокага ўзроўню ААН па супрацоўніцтве Поўдзень-Поўдзень прызначана для ўмацавання партнёрскіх адносін паміж усімі зацікаўленымі бакамі, далейшага садзейнічання каардынацыі і ўзаемадзеянню паміж бакамі, якія развіваюцца, і бесперапыннага ўмацавання ролі супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень і трохбаковага супрацоўніцтва ў працэсе рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040