У Італіі выпушчаныя відэаролікі «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна - блізкія народам словы»
  2019-03-22 10:44:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 сакавіка, у пачатку трохдзённага дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію, у гэтай еўрапейскай краіне былі афіцыйна выпушчаны відэаролікі «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна - блізкія народам словы». Відэаролікі на італьянскай мове запушчаныя на тэлеканалах, у прыкладаннях і на сайтах вядучых медыя-груп Італіі - Mediaset і Class Editori. У афіцыйным дадатку, соцсетях і на сайце Медыякарпарацыі Кітая даныя відэапраграмы таксама былі прадэманстраваны на італьянскай мове. Цырымонія запуску відэаролікаў ў італьянскай медыя-прасторы таксама адбылася ў першы дзень візіту ў Італію Сі Цзіньпіна - у ёй прынялі ўдзел гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, гендырэктар медыягрупы Італіі Mediaset Федэле Канфаланьеры і іншыя ганаровыя госці.

Ролікі былі знятыя Медыякарпарацыяй Кітая і перакладзены на англійскую, японскую, іспанскую, карэйскую і іншыя мовы. За 5 месяцаў з пачатку паказу відэаролікі серыі прагледзелі за мяжой больш за 100 млн. разоў. Гледачы далі міні-серыялу высокія ацэнкі.

Для стварэння відэаролікаў былі адабраны самыя знакамітыя і найбольш глыбокія выслоўі кітайскай класікі, якія старшыня КНР Сі Цзіньпін выкарыстаў у сваіх прамовах, артыкулах, гутарках і г.д. Выслоўі падзяляюцца на некалькі тэм, такія як «На карысць народа», «Для ўмацавання маралі», «У здаровым целе - здаровы дух», «Сямейныя традыцыі», «Шчырая адданасць і любоў да бацькоў» і «Сумленнае і непадкупнае кіраванне». Гэтыя цытаты адлюстравалі глыбокае разуменне Сі Цзіньпінам традыцыйнай кітайскай культуры, сімвалізавалі яго высокі інтэлектуальны ўзровень і здольнасць да эфектыўнага кіравання дзяржавай.

На цырымоніі запуску відэаролікаў «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна - блізкія народам словы» гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн выступіў з прамовай, у якой адзначыў, што за больш чым 5000-гадовую гісторыю кітайскай цывілізацыі былі назапашаныя важныя погляд і разважанні кітайцаў аб адносінах паміж людзьмі і прыродай, паміж сям'ёй і дзяржавай, паміж норавамі і законам і г.д. Шэнь Хайсюн асабліва падкрэсліў, што ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях», прапанаваная Сі Цзіньпінам у 2013 годзе, атрымала падтрымку мноства дзяржаў, у тым ліку і з боку такіх значных дзяржаў, як Італія.

Спецыялісты СМІ Італіі мяркуюць, што тэорыя Сі Цзіньпіна аб кіраванні дзяржавай уяўляецца вельмі цікавай тэмай для розных слаёў італьянскага грамадства. Запуск відэаролікаў «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна - блізкія народам словы» з'яўляецца важнай падзеяй і крыніцай пазнання італьянцамі тэорыі Сі Цзіньпіна.

Гендырэктар медыягрупа Італіі Mediaset Федэле Канфаланьеры адзначыў, што Кітай і Італія - два найважнейшыя пункты старажытнага Шаўковага шляху. Яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Шаўковага шляху і абмены паміж сабой і іншымі краінамі. Ф. Канфаланьеры вітаў запуск серыі відэаролікаў у Італіі і выказаў спадзяванне на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з Медыякарпарацыяй Кітая ў розных галінах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040