Кітай стаў найбуйнейшым імпарцёрам прыроднага газу ў свеце
  2019-03-22 14:03:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія «Роял Датч Шэл» апублікавала даклад «Перспектывы развіцця ЗПГ-2019», згодна з якім у 2018 годзе глабальны попыт на ЗПГ вырас на 27 млн. тон. З іх аб'ём росту імпарту ЗПГ ў Кітаі быў на ўзроўні 16 млн. тон, склаўшы 59,26% агульнасусветнага. Па гэтым паказчыку Кітай заняў першае месца, за ім ідуць Карэя, Пакістан і Індыя.

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, дзякуючы мерам ўрада Кітая па паляпшэнні якасці паветра ў буйных гарадах, у 2018 годзе Кітай імпартаваў 53 млн 780 тыс. тон звадкаванага газу, што на 41,2% больш у параўнанні з 2017 годам. Летась аб'ём спажывання прыроднага газу ў краіне склаў 276,6 млрд кубаметраў, з іх аб'ём імпартнага газу -- 125,4 млрд кубаметраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040