Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна прыцягнуў шырокую ўвагу італьянцаў
  2019-03-22 15:33:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 сакавіка ўвечары па мясцовым часе самалёт з Сі Цзіньпінам на борце прызямліўся ў рымскім аэрапорце "Ф'юмічына". Мэта паездкі -- планаванне будучага напрамку развіцця двухбаковых адносін паміж Кітаем і Італіяй.

Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна прыцягнуў шырокую ўвагу мясцовых жыхароў. Нацыянальнае агенцтва асацыіраванага друку Італіі АНСА паведаміла, што ў італьянскім павеце Кастагнара мастак Дарыё Гамбарын трактарам і плугам намаляваў партрэт і напісаў імя Сі Цзіньпіна на полі плошчай 20 тыс. кв. метраў, каб старшыня Сі Цзіньпін змог убачыць яго працу з ілюмінатара самалёта.

У бягучым годзе адзначаецца 15-я гадавіна ўстанаўлення адносін усеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Італіяй, а ў наступным годзе -- 50-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Еўрапейскае турнэ з'яўляецца першым у бягучым годзе замежным візітам вышэйшага партыйнага і дзяржаўнага кіраўніка Кітая, а Італія -- першай краінай турнэ. Многія эксперты лічаць, што выбар старшынёй КНР Еўропы для першага замежнага турнэ ў поўнай меры дэманструе павышаную ўвагу, што надаецца Кітаем гэтай частцы свету. У сувязі з гэтым візіт у Рым прыцягнуў павышаную ўвагу грамадскасці.

Аналітыкі мяркуюць, што сумеснае будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху» стане адной з галоўных тэм абмеркавання паміж лідарамі краін.

Напярэдадні паездкі старшыня КНР адзначыў, што чакае перамоваў і сустрэчы з прэзідэнтам Італіі, прэм'ер-міністрам і іншымі кіраўнікамі краіны, каб сумесна распрацаваць план далейшага развіцця міждзяржаўных адносін. Ён выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі будуць адкрыты яшчэ больш бліскучыя перспектывы для кітайска-італьянскага ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040