Сэрвіс WeChat Pay даступны ў 49 краінах свету
  2019-03-22 16:32:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да цяперашняга часу кітайская плацёжная сістэма WeChat Pay даступная ў 49 краінах і рэгіёнах свету і падтрымлівае разлікі ў 16 нацыянальных валютах, - паведамілі 21 сакавіка ў WeChat Pay.

У 2018 году колькасць сярэднямесячных трансгранічных аплатных аперацый праз WeChat Pay павялічылася на 500% у параўнанні з мінулым годам, а сума сярэднямесячных аперацый, што здзяйсняюцца праз гэты сэрвіс, вырасла на 400%.

Па меры бурнага развіцця кітайскай эканомікі ўсё больш кітайцаў аддаюць перавагу падарожжам за мяжу. Каб аплаціць пакупкі за мяжой, кітайскім падарожнікам не абавязкова абменьваць валюту: яны могуць аплаціць юанямі наўпрост, проста адсканаваўшы QR-код з дапамогай смартфона. У цяперашні час з дапамогай WeChat Pay можна не толькі расплачвацца ў крамах і рэстаранах за мяжой, але аплачваць транспарт, выдаткі на медыцынскае абслугоўванне і адукацыю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040