Двухдзённы візіт намесніка міністра замежных спраў Беларусі ў Кітай Андрэя Дапкюнаса вызначыў новыя тэмы абмеркавання ў двухбаковым супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем
  2019-03-23 13:20:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  


Андрэй Дапкюнас, намеснік міністра замежных спраў Беларусі на працягу двух дзён знаходзіўся ў сталіцы Кітая Пекіне. Асноўная задача яго візіту – правядзенне кансультацый паміж МЗС дзвюх краін напярэдадні ўдзелу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Другім міжнародным саміце па ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях". Акрамя таго, Андрэй Дапкюнас прымаў удзел і ў іншых важных сустрэчах, а таксама у круглым стале, арганізаваным Амбасадай Беларусі ў Кітаі паміж дыпламатамі і акадэмічнымі коламі абедзвюх краін. Падчас гэтай сустрэчы абмяркоўваліся такія актуальныя тэмы, як турызм, банкаўскія разлікі, адукацыя і культурнае ўзаемадзеянне паміж краінамі.

Пасля карэспандэнту беларускай службы Медыякарпарацыі Кітая Вользе Гальпяровіч ўдалося пагаварыць з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам. У размове ён адзначыў, што задаволены сваім візітам.

-- Візіт атрымаўся плённым, нягледзячы на тое, што быў даволі кароткім – толькі два дні. Папярэднія кансультацыі паміж ведамствамі нашых краін адбыліся пяць гадоў таму. Гэта трохі незвычайна, але колькасць фарматаў узаемадзеянняў дыялогаў і камунікацый паміж нашымі краінамі можа наўрадці параўновацца з іншымі дзяржавамі. Дыялог паміж намі ідзе ледзьве ні штодзённа.

Магчымасць сустрэцца з маім візаві, намеснікам міністра, абмяняцца думкамі, - гэта заўжды добрая нагода. Да таго ж у мяне прайшлі і іншыя сустрэчы ў важных месцах: у міжнародным аддзеле ЦК Кампартыі Кітая і ў Пастаянным камітэце Усекітайскага Сходу Народных Прадстаўнікоў. Тэмы абмяркоўваліся самыя розныя, ад візітаў, пратакольных дэталяў да непасрэдных актуальных пытанняў супрацоўніцтва. Мы рыхтуем удзел Аляксандра Лукашэнкі ў другім саміце па ініцыятыве "Адзін пояс, адзін шлях".

У рамках форуму мае адбыцца чарговая сустрэча паміж лідарамі дзвюх дзяржаў, на працягу гэтага года аднак яшчэ мяркуюцца кантакты на высокім узроўні ў рамках шматбаковых сустрэч. Мы абмяркоўваем тэмы, якія могуць напоўніць сустрэчы двух лідараў, якім чынам можна прасунуць наша супрацоўніцтва. Яно нас задавальняе: тэмпы, паказчыкі, статыстыка, але ёсць невырашыныя задачы і нескарыстаныя магчымасці. І такія магчымасці праступаюць як падчас афіцыйных сустрэчаў так і ў неафіцыйным узаемадзеянні, якое толькі што адбылося, калі мы сустрэліся падчас круглага стала: беларускія дыпламаты з прадстаўнікамі кітайскай акадэмічнай супольнасці. Людзі, якія вывучаюць Беларусь, беларускую мову, культуру, беларусазнаўства і якія могуць таксама нешта падказаць і паўплываць на вырашэнне некаторых пытанняў.

Ідэі, падказкі, якія яны выказвалі часам былі для нас нечаканымі, часам гучала нешта новае, пра некаторыя рэчы мы ўжо ведалі, але гэты сумесны пошук шляхоў вырашэння праблемаў, якія існуюць, ці то ў галіне культуры, адукацыі, банкаўскіх разлікаў, ці магчымасці спрыяння развіццю турыстычных абменаў паміж нашымі краінамі – гэта важна. Разуменне галоўных накірункаў развіцця нашых адносінаў у нас агульнае, але бачанне праз якія практычныя крокі яно можа вырашацца -- тут падказка неацэнная, і ініцыятыва амбасады ў арганізацыі такой сустрэчы патрэбная. Мне спадабаўся гэты фармат – шчырая, адкрытая размова з прадстаўнікамі акадэмічнай супольнасці – вельмі карысная і для разумення дыпламатамі таго, як мы павінны рабіць сваю справу.

Кар: Стратэгічнае партнёрства, што выйшла на высокі ўзровень – так характарызуюць двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем СМІ абедзвюх краін. Чаго Беларусь чакае ад маючага адбыцца саміту, якія ідэі будзе выказваць?

-- Як Беларусь будзе прадстаўляць сябе, тут рана пакуль гаварыць, трэба пачакаць выступлення Прэзідэнта. Але агульныя чаканні, яны зразумелыя, таму што пазіцыя Беларусі па развіцці адносін краіны з Кітаем паслядоўная, прынцыповая, тут няма нечаканасцяў. Мы падтрымліваем ініцыятыву " Адзін пояс, адзін шлях" не насуперак нашым інтарэсам, а таму што мы разумеем яе сугучнасць таму, што цікавіць Беларусь. Рэалізацыя праекта беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" для нас – знакавая, гэта важная частка канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях". Яна -- сімвал арганізацыі супрацоўніцтва новай якасці, ў якую павінна ўцягвацца большая колькасць краін-удзельніц. У сённяшняй сітуацыі, калі значна больш яўнымі становяцца антыглабалісцкія тэндэнцыі, калі краіны замыкаюцца на сваіх нацыянальных межах, ідзе больш абвостраная абарона нацыянальных інтарэсаў насуперак прынцыпам свабоднага гандлю, насуперак стварэнню больш спрыяльнай сістэмы камунікацый, транспартных сувязяў, лагістыцы, ідэі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях" адпавядаюць нашаму бачанню свету, які бяспечны, прыдатны для таго, каб паляпшаць дабрабыт сваіх народаў. М ы не ідзем насуперак сваім перакананням у гэтым.

Практычныя рэчы тут важныя – якія новыя вымярэнні могуць быць скарыстаны ў гэтай працы. Гэта тэма значная. На мінулым форуме ў рамках сугучнай ініцыятывы краін ШАС, дзе лідыручая роля Кітая бясспрэчная, на мінулым пасяджэнні наш кіраўнік выказаў ідэю па развіцці ўзаемадзеяння краінаў ШАС у галіне харчовай, энергетычнай і кібербяспецы. Гэтыя тэмы ўплываюць на дабрабыт кожнай дзяржавы. Скарыстанне калектыўным вопытам краінаў, з якімі мы маем сяброўскія сувязі, на нашу думку, можа быць перспектыўным. Нічога не адбываецца аўтаматычна, патрэбна працы. Гэта праца і дыпламатаў, і дзяржыўных органаў па-за рамкамі дыпламатычнай службы, таксама патрэбная. І сюды добра пасуюць дэлегацыі абласцей, універсітэты, якія наўпрост ствараюць кантакты з калегамі. Мы бачым сур'ёзныя перспектывы і спадзяёмся, што маючы адбыцца ў красавіку саміт, прынясе новыя вынікі таксама.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба Медыякарпарацыі Кітая

.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040