У Вялікабрытаніі больш за 5 млн чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем адмены Brexit
  2019-03-25 10:40:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на другою палову дня 24 сакавіка больш за 5 млн чалавек падпісалі петыцыю з патрабаваннем адмены Brexit, сведчыць афіцыйны сайт парламента Вялікабрытаніі.

У тэксце петыцыі, размешчанай у лютым бягучага года, гаворыцца, што парламент Вялікабрытаніі неаднаразова падкрэсліваў, што Brexit з'яўляецца "воляй народа", аднак народ павінен падпісаць петыцыю ў інтэрнэце, каб прадэманстраваць сапраўднае жаданне застацца ў ЕС.

Паводле ўсталяваных правіл, калі колькасць сабраных подпісаў перавышае адзнаку ў 100 тысяч, парламент краіны павінен правесці разгляд адпаведнай петыцыі. Апроч таго, 23 сакавіка ў Лондане адбыўся маштабны марш супраць Brexit з патрабаваннем правядзення паўторнага рэферэндуму. Як заявілі арганізатары, у акцыі прынялі ўдзел каля мільёна чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040