Пэн Ліюань прысвячае сябе справе адукацыі дзяўчынак і жанчын -- гендырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле
  2019-03-26 16:08:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны дырэктар Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры Одры Азуле ў інтэрв'ю "Сіньхуа" адзначыла, што ў якасці спецпасланніка ЮНЕСКА па садзейнічанні адукацыі дзяўчынак і жанчын, жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань цалкам прысвячае сябе прасоўванню адукацыі дзяўчынак і жанчын і адыгрывае важную ролю ў развіцці гэтага працэсу.

"Прафесар Пэн Ліюань унесла выдатны ўклад у садзейнічанне роўнасці палоў сярод настаўнікаў і здабыццё дзяўчынкамі і жанчынамі незалежнасці праз адукацыю. ЮНЕСКА захапляецца доўгатэрміновымі партнёрскімі адносінамі з Кітаем, бо такое супрацоўніцтва дазваляе мужчынам і жанчынам атрымліваць высакаякасную адукацыю на роўных", -- сказала Одры Азуле.

27 сакавіка 2014 года Пэн Ліюань, якая суправаджала Сі Цзіньпіна ў ходзе яго візіту ў Францыю, наведала штаб-кватэру ЮНЕСКА, дзе яе ганаравалі званнем спецпасланніка ЮНЕСКА па садзейнічанні адукацыі дзяўчынак і жанчын. З 2014 года Пэн Ліюань сумесна з ЮНЕСКА спрыяла таму, каб жанчыны маглі вучыцца, развівацца і дасягаць поспеху нароўні з мужчынамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040