Пэн Ліюань прысутнічала на спецыяльным пасяджэнні ЮНЕСКА па садзейнічанні адукацыі дзяўчынак і жанчын
  2019-03-27 10:40:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пэн Ліюань, жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, спецпасланнік ЮНЕСКА па садзейнічанні адукацыі дзяўчынак і жанчын па запрашэнні ЮНЕСКА прыняла ўдзел у спецыяльным пасяджэнні па пытанні жаночай адукацыі ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы.

На пасяджэнні выступіла прадстаўніца лаўрэатаў мінулай Прэміі ЮНЕСКА за дасягненні ў галіне адукацыі дзяўчынак і жанчын, якая распавяла аб бягучай сітуацыі і сваё бачанне. Пэн Ліюань таксама зрабіла прамову, у якой дала высокую ацэнку намаганням, якія ЮНЕСКА і лаўрэаты прэміі прыкладаюць для прасоўвання адукацыі дзяўчынак і жанчын, распавяла аб паспяховым вопыце Кітая ў гэтай галіне, узгадала працу, праведзеную за пяць гадоў на пасадзе спецпасланніка ЮНЕСКА па садзейнічанні адукацыі дзяўчынак і жанчын, у прыватнасці, рэалізацыю плана "Чуньлэй" па вяртанні ў школы дзяўчынак з бедных раёнаў і іншыя праграмы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040