Кітай і Францыя маюць намер сумесна паляпшаць глабальнае кіраванне
  2019-03-27 15:52:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У заяве, апублікаванай у ходзе візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Францыю, гаворыцца, што Кітай і Францыя абавязаліся сумесна паляпшаць глабальнае кіраванне. У дакуменце таксама адзначаецца, што абедзве краіны вераць, што ў існуючай міжнароднай сітуацыі падтрыманне мультылатэралізму з'яўляецца лепшым варыянтам для садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў барацьбе з агульнымі пагрозамі і праблемамі, а таксама ў справе захавання міру.

Аналітыкі мяркуюць, што апублікаваная Кітаем і Францыяй сумесная заява прадэманстравала падабенства іх думак, аналагічныя каштоўнасці і аднолькавы падыход да вырашэння актуальных міжнародных праблем. У падтрымку мультылатэралізму неаднаразова выказваўся і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле яго слоў, супрацьстаяць глабальным выклікам ў палітыцы і гандлі, а таксама абараняць мір і стабільнасць на планеце магчыма толькі з дапамогай мультылатэралізму. Што тычыцца глабальнага кіравання ў сферы змены клімату, то Францыя адыгрывае ролю рухаючай сілы ў ажыццяўленні гэтай палітыкі, а ідэі і дзеянні Кітая стымулююць глабальнае кіраванне ў гэтай галіне. Пекін пацвердзіў прыхільнасць Парыжскаму пагадненню. Пра гэта сведчыць той факт, што ў 2017 годзе Кітай інвесціраваў самую значную суму ў аднаўляльныя крыніцы энергіі -- 126,6 млрд долараў, што на 31% больш у параўнанні з 2016 годам. Згодна з прагнозам, у 2022 годзе КНР будзе вырабляць каля 40% сусветнага паказчыка «зялёнай» энергіі.

У мінулым годзе свой першы візіт у КНР французскі прэзідэнт Э. Макрон пачаў з наведвання Сіаня, што сімвалізавала ўхваленне Францыяй ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях». Падчас сустрэчы ў Парыжы з Сі Цзіньпінам Э. Макрон паведаміў, што французскі бок гатовы прыняць актыўны ўдзел у 2-ім Саміце міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс, адзін шлях».

Аналітыкі мяркуюць, што развіццё кітайска-французскіх адносін мае стратэгічны характар у рэалізацыі глабальнага кіравання. Іх супрацоўніцтва будзе адыгрываць важную ролю ў забеспячэнні міру і падтрыманні глабальнага парадку. Французскі прэзідэнт, вітаючы прыбыццё Сі Цзіньпіна ў Францыю, напісаў на сваёй старонцы ў сваім «Твітары», што «візіт умацуе наша стратэгічнае партнёрства і пацвердзіць ролю Францыі, Еўропы і Кітая ў імкненні дамагчыся трывалага мультылатэралізму». - Р -

(матэрыял групы каментатараў аддзела навін МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040