Ван І пра візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію, Манака і Францыю
  2019-03-28 09:36:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 21 па 26 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў дзяржвізіты ў Італію, Манака і Францыю. Паводле слоў міністра знешнепалітычнага ведамства Кітая Ван І, Сі Цзіньпін адправіўся ў Еўропу з першым замежным візітам у бягучым годзе, што адкрывае новы шлях для развіцця адносін Кітая з Італіяй, Манака і Францыяй, садзейнічае пашырэнню прасторы для сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" ў Еўразіі і надае новы стымул кітайска-еўрапейскім адносінам. Паездка старшыні Сі Цзіньпіна была накіравана на паглыбленне супрацоўніцтва паміж партнёрамі і ўдасканаленне глабальнага кіравання, што прадэманстравала кампетэнцыю Кітая як адказнай дзяржавы і атрымала спрыяльны водгук міжнароднай грамадскасці.

Ван І адзначыў, што паездка стала першым за апошнія дзесяць гадоў візітам лідара Кітая ў Італію, першым у гісторыі візітам кіраўніка Кітая ў Манака, а таксама першым за апошнія пяць гадоў візітам Сі Цзіньпіна ў Францыю. Сёлета адзначаецца 15-я гадавіна ўстанаўлення ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Італіяй, а ў наступным годзе дзве дзяржавы будуць сумесна святкаваць 50-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін, што створыць важныя магчымасці для развіцця двухбаковых сувязей. Старшыня Сі Цзіньпін і прэзідэнт Серджа Матарэла, прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ аднадушна пагадзіліся ўмацоўваць кантакты на высокім узроўні, паглыбляць палітычны ўзаемадавер і бесперапынна павышаць міждзяржаўныя адносіны.

Францыя першай з заходніх краін афіцыйна прызнала новы Кітай. У бягучым годзе спаўняецца 55 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Кітай і Францыя апошнія гады падтрымліваюць здаровае і стабільнае развіццё міждзяржаўных сувязяў на высокім узроўні. Бакі апублікавалі сумесную заяву аб абароне мультылатэралізму і ўдасканаленні глабальнага кіравання.

На працягу больш за 20 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін Кітай і Манака ўвесь час падтрымліваюць шчырую дружбу і ставяцца адзін да аднаго раўнапраўна. Кіраўнікі краін дамовіліся цвёрда прытрымлівацца правільнага напрамку развіцця двухбаковых адносінаў, настойваць на адкрытасці і ўзаемадзеянні, паглыбляць узаемную выгаду, бесперапынна ўзбагачаць змест гуманітарных абменаў і агульнымі намаганнямі адкрыць бліскучыя перспектывы кітайска-манакскіх сувязяў.

Кіраўнік кітайскага МЗС указаў, што італьянскі ўрад прыняў рашэнне аб далучэнні да будаўніцтва "Пояса і шляху", якое прадэманстравала прагматычнасць і дальнабачнасць афіцыйнага Рыма. Кітай і Італія дасягнулі кансенсусу па стыкоўку ініцыятывы "Пояс і шлях" з італьянскай "Праграмай будаўніцтва паўночных партоў" і "Праграмай інвесціравання ў Італію" для выяўлення патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва.

Францыя стала адной з еўрапейскіх краін, якія першымі выказалі намер далучыцца да супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху". Бакі вырашылі прасоўваць супрацоўніцтва па існуючых буйных праектах у галінах традыцыйнага стратэгічнага ўзаемадзеяння, паскорыць стратэгічнае спалучэнне і ўсебаковае супрацоўніцтва ў такіх новых сферах, як навуковыя інавацыі, сельская гаспадарка і фінансы, і далей паглыбіць інтэграцыю інтарэсаў вытворчых галін дзвюх краін.

Прэзідэнт Эмануэль Макрон на закрыцці Кітайскага-французскага форуму па глабальным кіраванні адзначыў, што ініцыятыва "Пояс і шлях" мае важнае значэнне і будзе адыгрываць важную ролю для міру і развіцця ва ўсім свеце. "Еўрасаюз мае намер паглыблена састыкаваць стратэгію ўзаемазвязанасці паміж Еўропай і Азіяй і ініцыятыву "Пояс і шлях" і разгарнуць інавацыйнае супрацоўніцтва", -- сказаў ён.

Ван І адзначыў, што кітайска-манакскае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне характарызуецца прагматычнасцю, высокай эфектыўнасцю і гнуткасцю. Старшыня Сі Цзіньпін і князь Манака Альбер II на перамовах сур'ёзна абмеркавалі пытанні аб тым, як Манака, выкарыстоўваючы перавагі ўласнага геаграфічнага становішча і вытворчасці, прыме актыўны ўдзел у міжнародным супрацоўніцтве па будаўніцтве "Пояса і шляху" і разгорне ўзаемадзеянне ў розных формах, у тым ліку ў асваенні рынкаў трэціх краін.

Па словах Ван І, турнэ Сі Цзіньпіна стала не толькі абменам двухбаковымі візітамі з лідарамі трох дзяржаў -- кантакты кіраўнікоў Кітая і Еўропы і іх паглыбленыя кансультацыі па кітайска-еўрапейскіх адносінах і пытаннях глабальнага кіравання ўсялілі ўпэўненасць у забеспячэнні мультылатэралізму, што прыцягнула павышаную ўвагу міжнароднай супольнасці. Кіраўнік дыпламатыі КНР адзначыў, што пасля леташняга рэзультатыўнага візіту ў Іспанію і Партугалію Сі Цзіньпін зноў прыбыў у Еўропу. Кітайскі кіраўнік правёў паглыбленыя перамовы з лідарамі трох дзяржаў і канцлерам ФРГ, якая спецыяльна прыбыла ў Францыю. Гэта дало свету выразны сігнал аб умацаванні кітайска-еўрапейскага стратэгічнага ўзаемадаверу і паглыблення іх стратэгічнага ўзаемадзеяння. "Еўрапейскія суразмоўцы прызналі, што Кітай стаў адной з ключавых сіл сусветнага ўзроўню, і ЕС гатовы на стратэгічнай вышыні ацаніць уплыў Кітая і няўхільна ўзмацняць еўрапейска-кітайскія адносіны", -- сказаў Ван І.

Ван І асабліва канстатаваў, што падчас знаходжання ў Францыі Сі Цзіньпін выступіў на Кітайска-французскім форуме па глабальным кіраванні, дзе ён выразна адзначыў чатыры выклікі сучаснага свету: дэфіцыт кіравання, дэфіцыт даверу, дэфіцыт міру і дэфіцыт развіцця. Сі Цзіньпін паралельна высунуў чатыры канцэпцыі для пераадолення гэтых выклікаў: забеспячэнне справядлівасці і рацыянальнасці, узгадненне і паразуменне, дзеянні ў адным напрамку і падтрыманне ўзаемнай выгады.

Па паведамленні кіраўніка дыпламатыі КНР, падчас візіту Сі Цзіньпін азнаёміў еўрапейскі бок з ключавымі фактарамі дасягнення Кітаем велізарных поспехаў у развіцці. Сі Цзіньпін таксама актыўна садзейнічаў фарміраванню аб'ектыўнага і рацыянальнага погляду еўрапейскіх лідараў на кітайскае развіццё і інвестыцыі. Яго суразмоўцы заявілі, што рады бачыць развіццё Кітая і вітаюць кітайскія інвестыцыі ў еўрапейскую эканоміку, а таксама гатовы даць усім замежным інвестарам, у тым ліку кітайскім, справядлівае адкрытае і празрыстае бізнес-асяроддзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040